У адкрыцці стадыёна "Дынама" возьмуць удзел прэзідэнт IAAF і Юлія Несцярэнка

© Photo : пресс-служба Министерства спорта и туризма БеларусиЗавершана рэканструкцыя стадыёна "Дынама"
Завершана рэканструкцыя стадыёна Дынама - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цырымонія адкрыцця найбуйнейшай спартыўнай арэны Беларусі, на якой ішла рэканструкцыя амаль шэсць гадоў, адбудзецца 21 чэрвеня, роўна за год да старту II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага стадыёна "Дынама" прыме ўдзел прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка Афін-2004 Юлія Несцярэнка, паведамляе прэс-служба служба Міністэрства спорту і турызму.

Новы стадыён Дынама з вышыні птушынага палёту - Sputnik Беларусь
Відэа
Новы стадыён "Дынама" з вышыні птушынага палёту

Цырымонія адбудзецца 21 чэрвеня, роўна за год да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні завяршэння рэканструкцыі стадыёна праінспектаваў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, які правёў на стадыёне нараду з кіраўніцтвам спартыўнай галіны.

На нарадзе абмяркоўвалася цырымонія ўрачыстага адкрыцця стадыёна. Усіх яе дэталяў не выдаюць, але першымі бегавую дарожку стадыёна апрабуюць юныя лёгкаатлеты. Старт эстафеце дадуць Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка.

Матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы паміж камандамі Беларусі, Украіны, Балканскіх краін і краін Балтыі пройдзе 22 чэрвеня — гэта будуць першыя спаборніцтвы на абноўленай спартыўнай арэне.

Стужка навiн
0