МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Беларускі бізнесмен Аляксандр Машэнскі купіў на дабрачынным аўкцыёне плітку шакаладу "Прэзідэнт Эксклюзіў" з аўтографам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі за 20 тысяч беларускіх рублёў (амаль 10 тысяч долараў), паведамляе БелТА.
Дабрачынны аўкцыён адбыўся ў сераду ў сталічнай краме "Лакомка".
Машэнскі набыў плітку шакаладу з пажаданнем прэзідэнта краіны "Мір вашаму дому!" за 20 тысяч рублёў. Бізнесмен актыўна таргаваўся, павялічваў стаўку, дзякуючы чаму "Прэзідэнт" вырас у цане ў сотні разоў.
Грошы атрыманыя за ласунак пойдуць на рахунак Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Машэнскі адзначыў, што вельмі рады, што сума будзе накіравана на падтрымку дзіцячага дома.
Нагадаем, да пачатку масавай вытворчасці (ужо выпушчана амаль 60 тон шакаладу новай линейкі — па 20 тон з утрыманнем какава-бабоў (72%, 78% і 85%) "Прэзідэнт Эксклюзіў" быў прэзентаваны ў сярэдзіне мая на выставе Беларусі ў Таджыкістане.
Плануецца, што шакалад "Прэзідэнт" будзе прадавацца ў ЗША, Расіі і іншых краінах.