Меган Маркл здзейсніла першы афіцыйны візіт разам з Лізаветай II

© AFP 2024 / PHIL NOBLEМеган Маркл здзейсніла першы афіцыйны візіт разам з Лізаветай II
Меган Маркл здзейсніла першы афіцыйны візіт разам з Лізаветай II - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Герцагіня сасэкская суправаджае каралеву Лізавету II падчас паездкі ў графства Чэшыр.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Жонка прынца Гары, герцагіня сасэкская Меган Маркл здзейсніла свой першы афіцыйны візіт у якасці члена каралеўскай сям'і, пра гэта паведамляюць брытанскія СМІ.

Меган суправаджае каралеву Лізавету II у паездцы ў графства Чэшыр. Фота і відэа сумеснага візіту апублікавалі на афіцыйнай старонцы герцага і герцагіні сасэкскіх у Instagram.

Публикация от HRH Meghan Markle (@meghan_duchess) 14 Июн 2018 в 2:56 PDT

Стылісты звярнулі ўвагу на ўбор Маркл, які тая выбрала для паездкі. Ім прыйшлася да спадобы сукенка ў пастэльных танах, упрыгожаная тонкім поясам, а таксама чорны мінімалістычны клатч і туфлі на высокім абцасе. Каралева Лізавета II апранула салатавае паліто, капялюшык у тон, чорныя туфлі.

Паводле інфармацыі Кенсінгтонскага палаца, каралева і герцагіня падчас візіту возьмуць удзел у адкрыцці аўтамабільнага моста праз раку Мерсі ў горадзе Ранкорн у Чэшыры. Пасля гэтага Лізавета II і Маркл наведаюць адміністрацыйны цэнтр графства — Чэстэр, дзе адкрыюць новы грамадска-культурны цэнтр Storyhouse.

Стужка навiн
0