Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 16 чэрвеня

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗняцце грошай у банкамаце
Зняцце грошай у банкамаце - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Праблемы абумоўлены тэхналагічнымі работамі на абсталяванні Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Трымальнікі банкаўскіх плацежных картак могуць сутыкнуцца са складанасцямі ў правядзенні аперацый ноччу ў суботу 16 чэрвеня, паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

Часовыя цяжкасці пры аплаце тавараў і паслуг верагодныя ў прамежак часу з 00:00 да 06:00.

"Будуць праводзіцца тэхналагічныя работы па абнаўленні праграмнага забеспячэння на сеткавым абсталяванні прадпрыемства", — сказалі ў цэнтры.

Там таксама паведамілі, што ноччу ў суботу праблемы могуць з'явіцца пры разліках картамі ў сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, банкаматах і інфакіёсках.

У цэнтры прынеслі прабачэнні грамадзянам за магчымыя часовыя нязручнасці.

Стужка навiн
0