МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Аб магчымых затрымках руху ў пункце пропуску "Бераставіца" папярэдзілі ў пятніцу ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
З 17 па 21 чэрвеня тут пройдзе рамонт асфальтабетоннага пакрыцця. Работы будуць праводзіцца на палосах руху грузавога транспарту з боку выезду і ўезду, а таксама на палосах руху аўтобусаў на выезд.
"У сувязі з гэтым магчымы затрымкі руху аўтамабіляў", — адзначылі ў камітэце.
Дакладны час пачатку і заканчэння работ не паведамляецца.
Вадзіцеляў папрасілі ўлічваць інфармацыю пры выбары маршруту руху праз беларуска-польскую мяжу.
Па дадзеных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта на 10:00, чэргаў у пункце пропуску "Бераставіца" не зафіксавана.