Інцыдэнт з легендарным аргентынцам адбыўся напярэдадні, 14 чэрвеня, па завяршэнні матчу Расія — Саудаўская Аравія. Супрацоўнік АМАП, які ахоўваў уваход на аўтастаянку ў "Лужніках", не пазнаў і не пусціў на паркоўку легендарнага футбаліста, а цяпер яшчэ і "амаль беларуса", старшыню праўлення ФК "Дынама-Брэст" Дыега Марадону, у выніку чаго таму прыйшлося шукаць іншы ўваход.
Як паводзяць сябе медыйныя асобы ў падобных выпадках, асабістым вопытам у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь падзяліўся заслужаны артыст краіны Валерый Дайнека.
"Я ўвогуле не "затлумляюся" на гэтую тэму, добра разумею, што гэта натуральна, але ёсць людзі, якія абураюцца. А наогул Марадону цяпер можна і не пазнаць", — сказаў Дайнека.
Пра тое, як на падобныя выпадкі рэагаваў Уладзімір Мулявін, вы пачуеце ў гутарцы з заслужаным артыстам Беларусі Валерыем Дайнекам на радыё Sputnik Беларусь.