Копіі вясельнага ўбору Меган Маркл пачнуць прадаваць у Лондане

© REUTERS / Steve Parsons/Pool Вяселле прынца Гары і Меган Маркл
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кошт рэплікі сукенкі, у якой жонка прынца Гары з'явілася на вячэры пасля шлюбу, будзе каштаваць больш за 4,6 тысячы долараў.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. У Лондане паступяць у продаж рэплікі вясельнага ўбору Меган Маркл.

Гаворка ідзе пра беласнежную сукенку, у якой герцагіня Сасэкская з'явілася на закрытай вечарыне пасля цырымоніі шлюбу.

Стварэннем рэплік зоймецца дызайнер Стэла Макартні, пра што яна паведаміла ў сваім Instagram. Сукенкі можна будзе купіць у яе лонданскай краме.

"Я так ганаруся, што была абраная герцагіняй Сасэкскай, каб зрабіць яе вячэрнюю сукенку. Гэта сапраўды быў адзін з самых важных момантаў у маёй кар'еры. Віншуем Гары і Меган!" — напісала Макартні.

Усяго ў продаж паступіць 46 рэплік, палова з якіх будзе выканана ў чорным колеры, астатняя — у бела-ліловым адценні. Кошт кожнай сукенкі складзе 3,5 тысячы фунтаў або больш за 4,6 тысячы долараў.

Стаць уладальніцай сукенкі, як высветлілася, будзе няпроста. Прыйдзецца загадзя даслаць заяўку на электронны адрас магазіна і чакаць адказу ад самога дызайнера.

Стужка навiн
0