Прэмія Ежы Гедройца: абвешчаны спіс намінантаў гэтага года

© Sputnik / Марына СерабраковаКнігарня
Кнігарня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Членам журы на гэты раз прыйдзецца прачытаць больш за сем тысяч старонак празаічных тэкстаў.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. На галоўны прыз прэміі імя Ежы Гедроца ў 2018 годзе прэтэндуюць 32 кнігі ад 32 аўтараў, паведамілі арганізатары.

Уручэнне літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Хто ўвайшоў у склад журы Прэміі імя Ежы Гедройца 2018?

Прыём заявак на ўдзел у літаратурным конкурсе быў скончаны 31 мая. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі мастацкай або дакументальнай прозы на беларускай мове, што ўбачылі свет у папаяровым ці электронным варыянтах паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года.

У гэтым годзе членам журы прыйдзецца прачытаць 7388 старонак.

13 аўтараў удзельнічаюць у прэміі ўпершыню. У спісе таксама Альгерд Бахарэвіч, які ўжо быў удзельнікам 3 разы з шасцю кнігамі, Адам Глобус (4 разы з пяццю кнігамі) і Алесь Аркуш (3 разы з 3 кнігамі). Сярод выдавецтваў-удзельнікаў — "Логвінаў", "Паперус", "Кнігазбор" і іншыя.

З поўным спісам намінантаў можна азнаёміцца тут.

Цырымонія ўзнагароджання запланаваная на верасень 2018 года.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца штогод з 2012 года за лепшую празаічную кнігу у жанрах дакументальнай ці мастацкай прозы. У розныя гады ўладальнікамі "скандальнага беларускага Нобелю" станавіліся Зміцер Бартосік, Павел Касцюкевіч і іншыя.

Стужка навiн
0