https://bel.sputnik.by/20180615/russia-fifa-win-photo-1036024780.html
Трыумфальная перамога Расіі ў першы дзень ЧС-2018. Фота лепшых момантаў гульні
Трыумфальная перамога Расіі ў першы дзень ЧС-2018. Фота лепшых момантаў гульні
Sputnik Беларусь
Чэмпіянат свету па футболе стартаваў са зруйнавальнай перамогі зборнай Расіі над футбалістамі Саудаўскай Аравіі. Як расіяне атрымалі гэтую перамогу - у... 15.06.2018, Sputnik Беларусь
2018-06-15T09:28+0300
2018-06-15T09:28+0300
2018-06-15T17:52+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103601/96/1036019617_0:120:3197:1927_1920x0_80_0_0_dc77a925fe49359e757388c15f5421ab.jpg
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103601/96/1036019617_0:19:3197:2028_1920x0_80_0_0_2147fb02cebcb561a53123d73f9b1df1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у беларусі, навіны , галоўнае, чэмпіянат свету па футболе-2018 у расіі, расія, зборная расіі па футболе, чэмпіянат свету па футболе-2018
спорт, у беларусі, навіны , галоўнае, чэмпіянат свету па футболе-2018 у расіі, расія, зборная расіі па футболе, чэмпіянат свету па футболе-2018
Трыумфальная перамога Расіі ў першы дзень ЧС-2018. Фота лепшых момантаў гульні
09:28 15.06.2018 (абноўлена: 17:52 15.06.2018) Чэмпіянат свету па футболе стартаваў са зруйнавальнай перамогі зборнай Расіі над футбалістамі Саудаўскай Аравіі. Як расіяне атрымалі гэтую перамогу - у фотаздымках на Sputnik.
Чэмпіянат свету па футболе 2018 стартаваў у чацвер у Расіі. Па традыцыі, першы матч правялі гаспадары мундыяля — зборная РФ змагалася з футбалістамі з Саудаўскай Аравіі. Гэты старт для расіян апынуўся вельмі паспяховым: атрымалася перамагчы з лікам 5:0! Трыумф прынёс шмат станоўчых эмоцый і самім спартсменам, і заўзятарам па ўсім свеце — святкавалі такую гульню да самай раніцы!
Аўтарам першага гола ў вароты Саудаўскай Аравіі стаў Юрый Газінскі (12-я хвіліна), другога — Дзяніс Чэрышаў (на 43-й хвіліне).
У другім тайме яшчэ адзін гол у вароты супернікаў забіў Арцём Дзюба. Ні стадыён, ні заўзятары, ні сам футбаліст не хавалі сваіх эмоцый. Трэнер зборнай Станіслаў Чарчэсаў нават аддаў чэсць Дзюбе.
Неўзабаве яшчэ адзін гол забіў той жа Чэрышаў — вельмі эфектна!
Нарэшце, у дадатковы час Аляксандр Галавін зрабіў амаль немагчымае — ударам са штрафнога забіў пяты гол.
Да старту Чэмпіянату свету ў такую паспяховую гульню зборнай Расіі верылі толькі заўзятыя аптымісты — хоць многія і былі ўпэўненыя ў перамозе расіян, але пра такі вынік ніхто і падумаць не мог! Наогул расійская зборная яшчэ не вызначалася так у гэтым годзе, а заўзятары ўжо кажуць: футбалістаў шмат у чым недаацэньвалі, яны яшчэ сябе пакажуць. Застаецца пажадаць трэнерам і гульцам зборнай такіх жа поспехаў у наступных матчах Чэмпіянату свету!