Сіноптыкі: у выхадныя будуць ісці дажджы і грымець навальніцы

© Sputnik / Михаил Мордасов / Перайсці ў медыябанкМайская навальніца, архіўнае фота
Майская навальніца, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на тое, што ападкі чакаюцца і на пачатку тыдня, тэмпература паветра ў панядзелак днём падымецца да + 28°С.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. У будучыя выхадныя ў розных раёнах рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, паведамілі ў пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

За мінулыя суткі ў Беларусі ўсталявалася няўстойлівае надвор'е: па тэрыторыі прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці; тым не менш, сярэднесутачная тэмпература засталася на 1-5°C вышэй за кліматычную норму.

"У суботу, 16 чэрвеня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей пройдуць дажджы, а ў асобных раёнах па ўсходняй палове рэспублікі прагрымяць навальніцы", — паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Тэмпература паветра ўначы складзе + 11… 17°С, а ўдзень паветра прагрэецца да +15… 21°С (па паўднёвым захадзе краіны — да + 26°С).

"У нядзелю кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна па ўсходняй палове краіны", — паведамілі сіноптыкі. Мінімальная тэмпература ў начны час — + 10… 17°С, удзень пацяплее да +20… 27°С.

На пачатку наступнага тыдня ў асобных лакацыях рэспублікі таксама чакаюцца ападкі. Уначы будзе + 12… 17°С, удзень тэмпература складзе + 22… 28°С.

Стужка навiн
0