Відэа

Відэафакт: пачала працаваць футбольная Sputnik Fan Zone

Падпісацца
Стартавала галоўная спартыўная падзея года: першы футбольны матч гараджане і госці Мінска глядзелі на пляцоўцы для заўзятараў ад Sputnik. Глядзіце на відэа, як заўзелі фанаты.

Спецыяльная зона для ўсіх прыхільнікаў футбола ў сталічным рэстаране-бровары "Сябры" адкрылася трансляцыяй першага матчу серыі.

Гасцей віталі пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Беларусі Паула Антоніа Перэйра Пінта і саветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Дарэчы, падымаць настрой гасцям пачалі яшчэ за паўгадзіны да адкрыцця: госці з Бразіліі прывезлі з сабой шоу — самбу ад выдатных дзяўчын пад акампанемент традыцыйных бразільскіх барабанаў. А ў перапынку паміж таймамі за цікавыя прызы ад Sputnik пазмагаліся сапраўдныя знаўцы футбола.

Sputnik Fan Zone у рэстаране-бровары "Сябры" на вуліцы Кульман, 40 стане функцыянаваць на працягу месяца: папярэдне забраніраваўшы месца, тут удасца паглядзець усе будучыя матчы.

Стужка навiн
0