ЦТ па грамадазнаўстве пройдзе сёння ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтралізаванае тэсціраванне ў Мінску
Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Штогод цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве здаюць парадку дзесяці тысяч чалавек.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве пройдзе сёння ў Беларусі, паведамляе Sputnik.

ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь
Што можна, а чаго нельга ўзяць з сабой на ЦТ?

Цэнтралізаванае тэсціраванне праходзіць у Беларусі з 12 чэрвеня — першым абітурыенты здавалі беларускую мову, затым — рускую.

Нарэшце, трэцяе ЦТ — па грамадазнаўстве — адбудзецца ў суботу. Штогод гэты прадмет выбіраюць парадку дзесяці тысяч чалавек — пераважна будучыя юрысты.

Пачнецца тэсціраванне, як і заўсёды, у 11:00, аднак з'явіцца абітурыентам у пункты правядзення выпрабавання неабходна за паўгадзіны. Пры сабе неабходна мець пашпарт, пропуск у пункт правядзення і чорную гелевую ручку. Іншыя прадметы ў пункце правядзення выпрабавання забароненыя.

Як чакаецца, вынікі ЦТ па грамадазнаўстве павінны з'явіцца да 26 чэрвеня — гэта значыць на працягу дзесяці дзён.

Наступнае ЦТ адбудзецца ў панядзелак 18 чэрвеня — па матэматыцы.

Стужка навiн
0