Футбольная пятніца ў Sputnik Fan Zone: фламенка, Бароўскі і прыгожыя галы

© Sputnik / Сергей ПушкинSputnik Fan Zone
Sputnik Fan Zone - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вечар пятніцы ў бровары "Сябры" быў упрыгожаны гарачымі танцамі і прыгожымі дзяўчынамі, не абышлося і без сюрпрызаў - за любімую каманду прыйшоў заўзець легенда футбола Сяргей Бароўскі.

Нам не страшны шэры дождж: з такой матывацыяй у халодны вечар пятніцы прыйшлі аматары футбола ў Sputnik Fan Zone, якая размясцілася ў бровары "Сябры". Але вечар атрымаўся па-іспанску гарачым: былі і прыгожыя дзяўчыны, і гарачыя танцы, і бескампрамісны футбол. Больш падрабязна — у рэпартажы Sputnik.

Калі сусед па століку — Бароўскі

Амаль за гадзіну да пачатку матчу паміж Іспаніяй і Партугаліяй у Sputnik Fan Zone амаль не было свабодных столікаў. Фанаты, замовіўшы сабе піва і вэнджаніны, чакалі напружаную сутычку. Хтосьці ўтульна загарнуўся ў плед, іншыя размаўлялі з сябрамі і смяяліся.

Раптам шумную размову перапынілі гукі гітары. Да столікаў выйшлі дзве мініяцюрныя танцоркі ў пунсовых сукенках. Узмахваючы веерамі і прытупваючы абцасікамі, дзяўчыны прыкавалі да сябе ўвагу ўсіх прысутных. Мужчыны нават перасталі есці каўбаскі.

© Sputnik / Сергей ПушкинФламенка на Sputnik Fan Zone
Фламенко на Sputnik Fan Zone - Sputnik Беларусь
Фламенка на Sputnik Fan Zone

Настрой стаў яшчэ больш баявым, калі ў Sputnik Fan Zone з'явіўся легенда беларускага футбола Сяргей Бароўскі. Абаронца прыйшоў пахварэць за сваю любімую каманду ў футболцы, у якой выступаў за СССР на чэмпіянаце свету ў Іспаніі.

"Я буду, вядома, за іспанцаў заўзець", — прызнаўся ён.

"У апошні час гэта любімая каманда нашай сям'і. Тое, што нас крыху хвалюе, — гэта змена трэнера. Лічу, што гэта можа даць шанец для партугальцаў", — дадаў вядомы футбаліст.

Гледзячы на фламенка, спартсмен міжволі ўспомніў Іспанію падчас чэмпіянату. Каманда СССР жыла ў Малазе. Часам да футбалістаў у госці заходзілі іспанцы, якія расказвалі пра свае традыцыі.

© Sputnik / Сергей ПушкинЛегенда беларускага футбола Сяргей Бароўскі
Легенда белорусского футбола Сергей Боровский - Sputnik Беларусь
Легенда беларускага футбола Сяргей Бароўскі

"Калі мы жылі ў Малазе, да нас прыходзілі іспанцы і вучылі нас танцаваць гэты танец. Запрашалі рабят, і яны з задавальненнем складалі кампанію дзяўчатам", — сказаў Бароўскі.

Ён прызнаўся, што футбол у чэрвені збіраецца глядзець не толькі дома, але і наведаць адзін з матчаў у Пецярбургу — яму абяцалі дастаць квіткі.

"Спадзяюся, усё атрымаецца, і мы з сям'ёй наведаем адзін з матчаў", — сказаў Бароўскі.

"Вядома, за сталом прыемна глядзець футбол, але калі на полі знаходзішся, гэта незабыўна. Цяжка перадаць словамі, калі ты выходзіш гуляць за краіну на такім форуме. Калі ты параўноўваеш сябе з лепшымі гульцамі", — трохі журыўся спартсмен.

Парламенцкія гульні

Сярод фанатаў у Sputnik Fan Zone можна было заўважыць і Уладзіслава Шчэпава, старшыню Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Ён прызнаўся, што сам гуляе ў футбол у камандзе дэпутатаў (аказваецца, ёсць і такая). Кожны год Шчэпаў і іншыя дэпутаты прадстаўляюць у Маскве нашу краіну на парламенцкіх гульнях. У мінулым сезоне каманда заняла чацвёртае месца.

© Sputnik / Сергей ПушкинДэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў
Депутат Палаты представителей Владислав Щепов - Sputnik Беларусь
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў

"У пятым сезоне былі прафесійныя спартсмены. Гулялі на роўных з камандай Расіі і Польшчы", — распавёў Шчэпаў.

У парламенцкіх гульнях гуляюць абсалютна ўсе дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, паведаміў суразмоўца. Капітанам зборнай выступае дэпутат Андрэй Юніцын.

"Кожны тыдзень мы на маленькім полі каля дома, дзе жывуць дэпутаты, гуляем. Два разы на тыдзень у нас праходзяць сур'ёзныя бітвы", — адзначыў суразмоўца.

Шчэпаў прызнаўся, што будзе заўзець за зборную Іспаніі, а таксама пахваліў Sputnik за ідэю фан-зоны ў "Сябрах".

"Я думаю, трэба больш фан-зонаў — добрых і розных. Я думаю, што калі будуць вялікія экраны ў гарадах стаяць, і моладзь будзе глядзець футбол у добрай якасці, гэта будуць месцы прыцягнення для тых, хто любіць футбол. Маглі б нават мячы прыносіць і гуляць", — адзначыў Шчэпаў.

Моманты шчасця

Напружаную гульню ўсе, хто сабраўся, глядзелі вельмі эмацыйна. Калі любімая каманда забівала год, крычалі і абдымалі нават незнаёмых людзей. Бо гэта агульнае свята.

Жыхарка Літвы Інга, якая прыйшла ў Sputnik Fan Zone, такой атмасферай была прыемна здзіўленая.

© Sputnik / Юлия БалакиреваЖыхарка Літвы Інга, якая прыйшла ў Sputnik Fan Zone
Жительница Литвы Инга, которая пришла в Sputnik Fan Zone - Sputnik Беларусь
Жыхарка Літвы Інга, якая прыйшла ў Sputnik Fan Zone

"Я толькі сёння з сябрам з Германіі прыехала ў Мінск. Спыталі ў кіроўцы, куды схадзіць выпіць піва і паглядзець футбол, ён падказаў гэтае месца. Мы шчаслівыя, што апынуліся тут", — усміхаючыся, адказала яна.

І такія моманты шчасця перажыў у мінулую пятніцу кожны, хто прыйшоў у Sputnik Fan Zone.

Sputnik Fan Zone будзе сустракаць заўзятараў цэлы месяц — падчас ўсіх будучых матчаў: паглядзець футбол у добрай кампаніі можна ў рэстаране-бровары "Сябры" на вуліцы Кульман, 40. Колькасць месцаў абмежавана, так што варта браніраваць столікі па тэлефоне +375 (33) 636-58-58.

Стужка навiн
0