Міжнародны дзень ёгі адсвяткавалі мінчане ў парку Горкага

© Sputnik / Виктор ТолочкоМасавы занятак ёгай ў парку Горкага
Масавы занятак ёгай ў парку Горкага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на пахмурнае надвор'е, у парку сабралася вялікая колькасць аматараў ёгі.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Масавы занятак ёгай прайшоў раніцай у суботу ў мінскім парку імя М. Горкага, паведамляе карэспандэнт Spitnik.

Такім чынам мінчане адзначылі Міжнародны дзень ёгі — святочнае мерапрыемства ўжо чацвёртае лета запар арганізуе Пасольства Індыі ў Беларусі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМасавы занятак ёгай ў парку Горкага
Массовое занятие йогой в парке Горького - Sputnik Беларусь
Масавы занятак ёгай ў парку Горкага

Усе жадаючыя маглі далучыцца да свята з 9 раніцы да 12 гадзін. Адзіная ўмова — трэба была захапіць свой дыванок.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМасавы занятак ёгай аб"яднаў мінчан і падарыў добры настрой
Массовое занятие йогой объединило минчан и подарило хорошее настроение - Sputnik Беларусь
Масавы занятак ёгай аб"яднаў мінчан і падарыў добры настрой

У праграме мерапрыемства былі дыхальныя, медытатыўныя практыкаванні, Сур'я Намаскар чэленж — комплекс з 54 ці 27 падыходаў. Самыя ўстойлівыя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрыняць удзел у свяце ёгі мог любы жадаючы
Принять участие в празднике йоги мог любой желающий - Sputnik Беларусь
Прыняць удзел у свяце ёгі мог любы жадаючы

У суботу пазаймацца ёгай змаглі нават дзеці — ім прэзентавалі спецыяльны комплекс.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЁгай можна займацца ў любым узросце
Йоге все возрасты покорны - Sputnik Беларусь
Ёгай можна займацца ў любым узросце

Практыкаванні дэманстраваў спецыяліст з Індыі і прафесійныя інструктары, якія працуюць у сталічных школах ёгі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзецям на свяце таксама было цікава
Детям на празднике тоже было интересно - Sputnik Беларусь
Дзецям на свяце таксама было цікава

На свята ёгі ў пахмурны дзень зазірнуў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАндрэй Шорац на Дні ёгі ў парку Горкага
Андрей Шорец на Дне йоги в парке Горького - Sputnik Беларусь
Андрэй Шорац на Дні ёгі ў парку Горкага

Раніцай у парк, дзе панавала атмасфера здароўя і гармоніі, прыходзілі цэлымі сем'ямі. У спецыяльна абсталяванай зоне можна было зрабіць яркія здымкі на памяць і атрымаць падарункі.

Стужка навiн
0