Навукоўцы: грыбы ў гэтым годзе ў Беларусі ўсё-такі будуць, але мала

© Sputnik / Людмила ЯнковскаяБаравікі і падасінавікі
Баравікі і падасінавікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Інстытуце лесу прагназуюць у бягучым годзе сярэднюю ўраджайнасць грыбоў.

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Беларусам у бягучым годзе не варта чакаць высокага ўраджаю грыбоў, заявіла навуковы супрацоўнік Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Майсеева.

Бульба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Засушлівае лета. Як ратаваць ураджай бульбы?

Другая палова мая і пачатак чэрвеня ў рэспубліцы выдаліся засушлівымі, што істотна паўплывала на вегетацыю раслін. Доўгачаканыя дажджы пайшлі на Беларусі толькі ў сярэдзіне чэрвеня.

"Дэфіцыт запасаў глебавай вільгаці захаваецца, таму пра высокі ўраджай грыбоў у гэтым годзе казаць не варта", — цытуе газета "СБ. Беларусь сегодня" словы Майсеевай.

Паводле інфармацыі спецыяліста, у выпадку калі ў другой палове лета дажджоў будзе дастаткова, у трох абласцях рэспублікі — Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай — ураджайнасць такіх грыбоў, як чырвонагаловікі, белыя, лісічкі, апенькі, будзе сярэдняй.

Маісеева ўдакладніла, што ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях для росту грыбоў склалася неспрыяльная сітуацыя з-за засухі: нават калі там будуць ісці багатыя дажджы, грыбоў будзе мала.

Стужка навiн
0