Радыё

Мялешка: Беларусь можа зарабляць на паштовых марках

© Photo : из личного архива Андрея МелешкоКіраўнік Гродзенскага грамадства філатэлістаў Андрэй Мялешка
Кіраўнік Гродзенскага грамадства філатэлістаў Андрэй Мялешка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Член Беларускага саюза філатэлістаў, кіраўнік Гарадзенскага грамадства філатэлістаў Андрэй Мялешка пракаментаваў радыё Sputnik Беларусь шостае месца нашай краіны ў Венскім міжнародным конкурсе на самую прыгожую паштовую марку.
Мелешко: Беларусь может зарабатывать на почтовых марках

На Венскай міжнароднай філатэлістычнай выставе блок марак "Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі" заняў шостае месца ў конкурсе "Вялікі прыз выставы WIPA", а таксама атрымаў званне самай прыгожай маркі свету 2017 года.

"Беларуская паштовая служба і выдавецкі цэнтр "Марка" дасягнулі еўрапейскага ўзроўню, і на гэтым можна зарабляць для дзяржавы грошы. Шмат краін зарабляюць на філатэліі. У нас ёсць свая школа мастакоў паштовых марак. І такія перамогі ўпрыгожваюць нашу краіну", — сказаў Мялешка.

Венская міжнародная філатэлістычная выстава Wiener Internationale Postwertzeichen-Ausstellung праходзіць з 1881 года. У журы конкурсу — вядомыя мастакі марак, філатэлістычныя журналісты, прадстаўнікі Аўстрыйскай паштовай адміністрацыі і Аўстрыйскага нацыянальнага дзяржаўнага дома друку. Характэрна, што аўстрыйская марка не ўдзельнічае ў конкурсе. "Белпошта" прымае ўдзел у выставе ўжо больш за дзесяць гадоў і чатыры разы займала месцы ў топ-10: у 2007, 2011, 2014 і 2016 гадах.

Каментар кіраўніка Гродзенскага грамадства філатэлістаў Андрэя Мялешкі слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0