Новы падатак будуць плаціць турысты ў Вільнюсе з 1 ліпеня

CC BY 2.0 / Charlie Jackson / Gediminas TowerВільнюсы, башня Гедыміна
Вільнюсы, башня Гедыміна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падатак будуць выплачваць усе замежныя госці літоўскай сталіцы пры засяленні ў гатэль або арандаваную кватэру.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Госці, якiя прыязджаюць у Вільнюс, з 1 ліпеня будуць выплачваць турыстычны падатак з разліку адзін еўра ў суткі, паведамляецца на сайце мэрыі літоўскай сталіцы.

Выплачваць падатак госці будуць падчас засялення ў гасцініцу або арандаваную кватэру. Збор будзе спаганяцца асобна ад кошту арандаванага жылля. Гаспадары гасцініц і кватэр штомесяц павінны будуць пералічваць сабраныя ад выплаты падатку сродкі на рахунак адміністрацыі Віленскай мэрыі.

Вільнюс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вільня, якой не стаць Вільнюсам

Першымі плацельшчыкамі стануць госці, якія зарэгіструюць свой прыезд з 12:00 1 ліпеня. Тыя, хто заселяцца раней, ад выплаты збору вызваляюцца. Акрамя таго, выплачваць гэты падатак не абавязаныя непаўналетнія турысты і інваліды, а таксама — але толькі да канца бягучага года — вялікія групы турыстаў. У мэрыі разлічваюць сабраць за кошт новага падатку ў будучым годзе каля 2 мільёнаў еўра.

Як паведамілі ў самакіраванні, гарадскі савет ужо зацвердзіў канкрэтныя напрамкі выкарыстання сабраных пошлін. Яны будуць выкарыстаныя на інфармацыйнае забеспячэнне, паляпшэнне міжнароднай даступнасці горада (напрыклад, развіццё авіяпералётаў), садзейнічанне канферэнцыйнаму турызму і павышэнне турыстычнай прывабнасці Вільні (інфраструктурныя рашэнні).

Турыстычны збор ужываецца ў большасці еўрапейскіх гарадоў: у Амстэрдаме, Берліне, Рыме і ў іншых гарадах. У некаторых з іх збор складае да 7 еўра.

Стужка навiн
0