Амаль без дажджоў: якім будзе надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

© PixabayЛетні луг
Летні луг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных сіноптыкаў, па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні складзе да +31°С.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Цёплае і амаль без дажджоў надвор'е чакаецца ў Беларусі з 19 па 21 чэрвеня, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Смоўж падчас дажджу - Sputnik Беларусь
Цяпло вернецца ў Беларусь у панядзелак

У аўторак, 19 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Раніцай магчымы слабы туман. Уначы будзе дзьмуць слабы вецер, днём — слабы, які будзе пераходзіць ва ўмераны, падчас навальніц парывісты. У начныя і ранішнія гадзіны тэмпература паветра складзе +12..+18°С, у дзённы час паветра прагрэецца да +22°С у паўночна-заходняй частцы краіны і да +30°С па паўднёвым усходзе.

У сераду, 20 чэрвеня, будзе сухое надвор'е. Уначы слупок тэрмометра дасягне адзнакі ў +11..+18°С, а днём максімальная тэмпература складзе +20..+26°С, па поўдні краіны да +28°С.

У чацвер, 21 чэрвеня, будзе ў асноўным без ападкаў, у дзённыя гадзіны ў некаторых раёнах у паўднёва-заходняй частцы Беларусі магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература ўначы будзе +9..+15°С, днём паветра прагрэецца да +23..+29°С, па поўдні краіны да +31°С.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Мінску ў бліжэйшыя тры дні таксама будзе амаль без ападкаў. 19 чэрвеня магчымы дождж, верагоднасць навальніцы 60%. Днём паветра прагрэецца да +24..+26°С. 20 чэрвеня і 21 чэрвеня будзе сухое надвор'е. У сераду тэрмометр пакажа +21..+23°С, а ў чацвер максімальная тэмпература складзе +24..+26°С.

Стужка навiн
0