Пасля перамогі футбольнай каманды ў Мексіцы зафіксавалі "землятрус"

© REUTERS / SERGEI KARPUKHINФутбольная каманда Мексікі выйграла ў каманды Германіі
Футбольная каманда Мексікі выйграла ў каманды Германіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Радасць ад перамогі над дзеючымі чэмпіёнамі свету па футболе выклікала "штучны землятрус" у Мехіка.

МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Мексіканскі Інстытут геалагічных і атмасферных даследаванняў зафіксаваў у сталічным Мехіка "штучны землятрус" падчас трансляцыі матчу Чэмпіянату свету па футболе.

Па словах геалагічнай службы, падземныя штуршкі здарыліся ў двух раёнах мексіканскай сталіцы падчас гульні нацыянальнай зборнай з нямецкімі футбалістамі. Адзін з іх зафіксаваны праз некалькі секунд пасля таго, як Ірвінг Ласана забіў на 35-й хвіліне матчу адзіны мяч, які стаў пераможным для Мексікі.

​Навукоўцы з Інстытута геалагічных і атмасферных даследаванняў адзначылі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter, што прыродная з'ява была выклікана скачкамі заўзятараў, якія святкавалі ўзяцце варот зборнай Германіі. Верагодна, мексіканскія геолагі пажартавалі і, такім чынам, адзначылі перамогу нацыянальнай каманды.

У нядзелю 17 чэрвеня зборная Мексікі перамагла каманду Германіі ў сваім стартавым матчы на ​​ЧС-2018 з лікам 1:0.

Стужка навiн
0