Відэа

Стартаваў фестываль-конкурс нацыянальных культур "Платформа"

Падпісацца
Узрост удзельнікаў фестывалю - ад шасці да васьмідзесяці гадоў. Глядзіце на відэа Sputnik, як стартаваў фестываль "Платформа".

Міжнародны фестываль-конкурс нацыянальных культур, фальклору і сучаснага мастацтва "Платформа" пачаўся ў Мінску 17 чэрвеня.

На фестывалі ўдзельнікі прадстаўляюць нумары ў трох жанрах — харэаграфія, вакал і фальклор. Арганізатарам выступіў Усерасійскі фестывальны рух "Тэрыторыя талентаў".

У фестывалі заяўлены 980 удзельнікаў, 35 дэлегацый з Казані, Мінска, Валакаламска, Хабараўска, Паўднёва-Сахалінска, Ніжняга Ноўгарада, Сочы, Кіраўска, Курска, Бранска, Кастрамы, Цверы і іншых гарадоў. Журы не толькі дасць ацэнку нумарам, але і парады па іх паляпшэнні.

Стужка навiн
0