Sputnik звярнуўся да спецыяліста медцэнтра "Ладэ": высвятляем ва ўрача-касметыка, чым можа быць страшны загар без аховы, які ён — ідэальны крэм і як загарэць хутчэй і раўней.
Як загараць правільна
Успрымальнасць да загару залежыць ад тыпу скуры: напрыклад, смуглявая загарае хутка, а занадта светлая ніколі не стане карычневай — хутчэй, пачырванее і будзе аблазіць пры абгаранні.
У любым выпадку, дэрматолагі рэкамендуюць выходзіць на сонца, папярэдне апрацаваўшы скуру крэмам з SPF (Sun Protection Factor), якія абараняюць ад шкоднага ўльтрафіялету. Індэкс у такіх вар'іруецца ў межах ад 4 да 50, а самымі папулярнымі лічацца прэпараты SPF 20-30, якія падыходзяць для нармальнай скуры.
![Многочисленные любители пляжного отдыха собрались на Комсомольском озере Многочисленные любители пляжного отдыха собрались на Комсомольском озере - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103038/89/1030388918_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_6ffdff797a01152049a95771fe4894c6.jpg)
Загараць лепш у канкрэтныя гадзіны: з 08:00 да 11:00 і пасля 16:00, і першае нанясенне крэму павінна адбыцца мінімум за паўгадзіны да выхаду на сонца. "Рэфлектар, які адштурхвае сонца, павінны паспець пачаць працу. Паўтараць працэдуру пажадана ў цені", — распавяла Sputnik касметык Любоў Сакалова.
Акрамя таго, для скуры, як і для ўсяго арганізма, вельмі важна дастатковае ўжыванне вады: у летні час трэба выпіваць каля двух літраў у суткі.
Як выбраць крэм для загару
"Калі вы толькі прыехалі на поўдзень, пачніце загараць з крэмам SPF-30, паступова паніжаючы яго па меры таго, як скура набывае загар: да 20, 15, 12. А вось для дзяцей заўсёды лепш выбіраць самы моцны", — парэкамендавала эксперт.
Паклапаціцца трэба таксама аб валасах і вуснах: набыць аналагічныя ахоўныя сродкі. Дарэчы, іх нанясенне пасля кожнага купання трэба паўтараць; гэта тычыцца нават тых крэмаў, якія лічацца водатрывалымі.
"Крэмы для твару і цела павінны быць рознымі. Твару неабходная больш сур'ёзная ахова ад сонца: калі ў горадзе дастаткова і SPF-25, на моры індэкс павінен быць не менш 50. У адваротным выпадку вялікая рызыка з'яўлення пігментацыі", — распавяла яна.
Няправільны загар вядзе да анкалогіі?
"Пры адсутнасці аховы загар можа нашкодзіць нават у спрыяльныя для яго гадзіны. Справа ў тым, што шкодныя ультрафіялетавыя прамяні тыпу UVA вядуць да пігментацыі, якую потым вельмі складана выводзіць; а разбуральныя прамяні UVB-тыпу назапашваюцца гадамі і могуць весці да анкалагічных захворванняў", — перасцерагла Сакалова.
У дзённы час, па яе словах, сонца становіцца вельмі агрэсіўным: гэта пагражае тым (акрамя класічных апёкаў), што крэм будзе працаваць не ў поўную сілу, такім чынам, ніякай гарантыі, што прамяні не пачнуць дзейнічаць разбуральна, няма. Апроч іншага, адсутнасць аховы пагражае з'яўленнем дробнай сеткі маршчын.
![При отсутствии защиты загар может навредить даже в благоприятные для него часы При отсутствии защиты загар может навредить даже в благоприятные для него часы - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103600/27/1036002711_0:0:1920:1280_600x0_80_0_0_d55861294a2544f5c646c17a867056bd.jpg)
Асабліва акуратнымі на сонцы варта быць людзям, у якіх шмат радзімак на целе. "Пад уздзеяннем шкодных сонечных прамянёў радзімкі могуць разрастацца. Каб не нашкодзіць сабе, адпачываць лепш у цені або ў вячэрні час, заклеіўшы буйныя радзімкі", — параіў касметык.
Калі мазаць смятанай, можна занесці інфекцыю
Сродкі пасля загару варта выкарыстоўваць у любым выпадку: скура мае патрэбу ва ўвільгатненні. Калі ж вы абгарэлі, прыміце халодны душ, пратрыце скуру кубікам лёду і апрацуйце заспакаяльнымі і аднаўлялымі сродкамі на аснове пантэнолу. А вось народная медыцына можа быць небяспечная.
"Выкарыстоўваць смятану і кефір пры сонечных апёках не рэкамендую: скура пашкоджаная і раздражнёная; калі прадукт апынецца няякасным, ён можа ініцыяваць запаленчы працэс — занесці інфекцыю", — перасцерагла эксперт.
Касметолагі і дэрматолагі супраць салярыяў
Па словах эксперта, меркаванне, што загараць у салярыі бяспечней, чым на сонцы, — міф; пры недасведчаным падыходзе працэдура прывядзе да тых жа наступстваў.
"Ад салярыяў адмовіліся ў большасці краін свету, але ў нас яны па-ранейшаму папулярныя. Калі ўсё ж наведваеце, не адмаўляйцеся ад ахоўных сродкаў, не загарайце топлес, зачыняйце вочы, каб берагчы рагавіцу, і хавайце валасы пад шапачку", — параіў касметык.
![Мнение, что загорать в солярии безопаснее, чем на солнце, - миф Мнение, что загорать в солярии безопаснее, чем на солнце, - миф - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103600/28/1036002871_0:0:1920:1440_600x0_80_0_0_8118730a5f5aa71d78c46c76bdafa4c9.jpg)
Урач падкрэслівае: лямпы маюць пэўны тэрмін службы, потым іх выкарыстанне менш бяспечна; перад тым, як рабіць працэдуру, варта ўдакладніць у салоне, як часта ажыццяўляецца іх замена.
Загар здымае запаленне і лечыць скуру?
У некаторых выпадках, распавядае эксперт, сонца сапраўды спрыяльна ўплывае на акнэ. "Так, некаторым пацыентам летам становіцца лепш: сонечныя прамяні дэзінфікуюць і падсушваюць, і запаленчы працэс слабее. Але часцей адбываецца наадварот", — патлумачыла яна.
Па словах Сакаловай, "лячэбны" загар павінен быць умераным: галоўнае — не перастарацца. Доўгае знаходжанне на сонцы можа прывесці да кератозу: скура становіцца сухой, патаўшчаецца, поры закаркоўваюцца; скурнае сала працягвае выпрацоўвацца, але закрытае "плёнкай".
Лайфхакі: як загарэць хутчэй?
Галоўны лайфхак — перад паходам на пляж выпіць свежы маркоўны сок: у ім утрымліваецца карацін, які прыцягвае сонца.
"Перад загарам скуру варта зняць скрабом лушчэння, каб загар быў раўней. Можна выкарыстоўваць алеі для загару: у іх таксама ёсць SPF-ахова, але значна меншая; на сонцы лепш з'яўляцца перыядычна, а не ляжаць некалькі гадзін запар", — наказвае Сакалова.
![Пляж в Бобруйске Пляж в Бобруйске - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103039/73/1030397311_0:0:2000:1333_600x0_80_0_0_89a41b80864e1414ff75848b452aa88f.jpg)
Па словах эксперта, у вадзе небяспечна знаходзіцца доўга: з-за адлюстравання можна атрымаць апёк; па той жа прычыне пасля купання сябе лепш абсушыць ручніком. А раўней за ўсё загар кладзецца ў руху — тым добрыя ўсе пляжныя гульні.