Урач: загар без аховы можа прывесці да анкалогіі і паскорыць старэнне

© PixabayДзяўчына загарае на пляжы
Дзяўчына загарае на пляжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле слоў урача-касметыка, разбуральныя сонечныя прамяні могуць назапашвацца і пасля прывесці да анкалагічных захворванняў.

Sputnik звярнуўся да спецыяліста медцэнтра "Ладэ": высвятляем ва ўрача-касметыка, чым можа быць страшны загар без аховы, які ён — ідэальны крэм і як загарэць хутчэй і раўней.

Як загараць правільна

Успрымальнасць да загару залежыць ад тыпу скуры: напрыклад, смуглявая загарае хутка, а занадта светлая ніколі не стане карычневай — хутчэй, пачырванее і будзе аблазіць пры абгаранні.

У любым выпадку, дэрматолагі рэкамендуюць выходзіць на сонца, папярэдне апрацаваўшы скуру крэмам з SPF (Sun Protection Factor), якія абараняюць ад шкоднага ўльтрафіялету. Індэкс у такіх вар'іруецца ў межах ад 4 да 50, а самымі папулярнымі лічацца прэпараты SPF 20-30, якія падыходзяць для нармальнай скуры.

© Sputnik / Виктор ТолочкоШматлікія аматары пляжнага адпачынку сабраліся на Камсамольскім возеры
Многочисленные любители пляжного отдыха собрались на Комсомольском озере - Sputnik Беларусь
Шматлікія аматары пляжнага адпачынку сабраліся на Камсамольскім возеры

Загараць лепш у канкрэтныя гадзіны: з 08:00 да 11:00 і пасля 16:00, і першае нанясенне крэму павінна адбыцца мінімум за паўгадзіны да выхаду на сонца. "Рэфлектар, які адштурхвае сонца, павінны паспець пачаць працу. Паўтараць працэдуру пажадана ў цені", — распавяла Sputnik касметык Любоў Сакалова.

Акрамя таго, для скуры, як і для ўсяго арганізма, вельмі важна дастатковае ўжыванне вады: у летні час трэба выпіваць каля двух літраў у суткі.

Як выбраць крэм для загару

"Калі вы толькі прыехалі на поўдзень, пачніце загараць з крэмам SPF-30, паступова паніжаючы яго па меры таго, як скура набывае загар: да 20, 15, 12. А вось для дзяцей заўсёды лепш выбіраць самы моцны", — парэкамендавала эксперт.

Смоўж падчас дажджу - Sputnik Беларусь
Цяпло вернецца ў Беларусь у панядзелак

Паклапаціцца трэба таксама аб валасах і вуснах: набыць аналагічныя ахоўныя сродкі. Дарэчы, іх нанясенне пасля кожнага купання трэба паўтараць; гэта тычыцца нават тых крэмаў, якія лічацца водатрывалымі.

"Крэмы для твару і цела павінны быць рознымі. Твару неабходная больш сур'ёзная ахова ад сонца: калі ў горадзе дастаткова і SPF-25, на моры індэкс павінен быць не менш 50. У адваротным выпадку вялікая рызыка з'яўлення пігментацыі", — распавяла яна.

Няправільны загар вядзе да анкалогіі?

"Пры адсутнасці аховы загар можа нашкодзіць нават у спрыяльныя для яго гадзіны. Справа ў тым, што шкодныя ультрафіялетавыя прамяні тыпу UVA вядуць да пігментацыі, якую потым вельмі складана выводзіць; а разбуральныя прамяні UVB-тыпу назапашваюцца гадамі і могуць весці да анкалагічных захворванняў", — перасцерагла Сакалова.

У дзённы час, па яе словах, сонца становіцца вельмі агрэсіўным: гэта пагражае тым (акрамя класічных апёкаў), што крэм будзе працаваць не ў поўную сілу, такім чынам, ніякай гарантыі, што прамяні не пачнуць дзейнічаць разбуральна, няма. Апроч іншага, адсутнасць аховы пагражае з'яўленнем дробнай сеткі маршчын.

© PixabayПры адсутнасці абароны загар можа нашкодзіць нават у спрыяльныя для яго гадзіны
При отсутствии защиты загар может навредить даже в благоприятные для него часы - Sputnik Беларусь
Пры адсутнасці абароны загар можа нашкодзіць нават у спрыяльныя для яго гадзіны

Асабліва акуратнымі на сонцы варта быць людзям, у якіх шмат радзімак на целе. "Пад уздзеяннем шкодных сонечных прамянёў радзімкі могуць разрастацца. Каб не нашкодзіць сабе, адпачываць лепш у цені або ў вячэрні час, заклеіўшы буйныя радзімкі", — параіў касметык.

Калі мазаць смятанай, можна занесці інфекцыю

Сродкі пасля загару варта выкарыстоўваць у любым выпадку: скура мае патрэбу ва ўвільгатненні. Калі ж вы абгарэлі, прыміце халодны душ, пратрыце скуру кубікам лёду і апрацуйце заспакаяльнымі і аднаўлялымі сродкамі на аснове пантэнолу. А вось народная медыцына можа быць небяспечная.

"Выкарыстоўваць смятану і кефір пры сонечных апёках не рэкамендую: скура пашкоджаная і раздражнёная; калі прадукт апынецца няякасным, ён можа ініцыяваць запаленчы працэс — занесці інфекцыю", — перасцерагла эксперт.

Касметолагі і дэрматолагі супраць салярыяў

Па словах эксперта, меркаванне, што загараць у салярыі бяспечней, чым на сонцы, — міф; пры недасведчаным падыходзе працэдура прывядзе да тых жа наступстваў.

"Ад салярыяў адмовіліся ў большасці краін свету, але ў нас яны па-ранейшаму папулярныя. Калі ўсё ж наведваеце, не адмаўляйцеся ад ахоўных сродкаў, не загарайце топлес, зачыняйце вочы, каб берагчы рагавіцу, і хавайце валасы пад шапачку", — параіў касметык.

© PixabayМеркаванне, што загараць у салярыі бяспечней, чым на сонцы, - міф
Мнение, что загорать в солярии безопаснее, чем на солнце, - миф - Sputnik Беларусь
Меркаванне, што загараць у салярыі бяспечней, чым на сонцы, - міф

Урач падкрэслівае: лямпы маюць пэўны тэрмін службы, потым іх выкарыстанне менш бяспечна; перад тым, як рабіць працэдуру, варта ўдакладніць у салоне, як часта ажыццяўляецца іх замена.

Загар здымае запаленне і лечыць скуру?

У некаторых выпадках, распавядае эксперт, сонца сапраўды спрыяльна ўплывае на акнэ. "Так, некаторым пацыентам летам становіцца лепш: сонечныя прамяні дэзінфікуюць і падсушваюць, і запаленчы працэс слабее. Але часцей адбываецца наадварот", — патлумачыла яна.

Па словах Сакаловай, "лячэбны" загар павінен быць умераным: галоўнае — не перастарацца. Доўгае знаходжанне на сонцы можа прывесці да кератозу: скура становіцца сухой, патаўшчаецца, поры закаркоўваюцца; скурнае сала працягвае выпрацоўвацца, але закрытае "плёнкай".

Лайфхакі: як загарэць хутчэй?

Галоўны лайфхак — перад паходам на пляж выпіць свежы маркоўны сок: у ім утрымліваецца карацін, які прыцягвае сонца.

"Перад загарам скуру варта зняць скрабом лушчэння, каб загар быў раўней. Можна выкарыстоўваць алеі для загару: у іх таксама ёсць SPF-ахова, але значна меншая; на сонцы лепш з'яўляцца перыядычна, а не ляжаць некалькі гадзін запар", — наказвае Сакалова.

© SputnikПляж у Бабруйску
Пляж в Бобруйске - Sputnik Беларусь
Пляж у Бабруйску

Па словах эксперта, у вадзе небяспечна знаходзіцца доўга: з-за адлюстравання можна атрымаць апёк; па той жа прычыне пасля купання сябе лепш абсушыць ручніком. А раўней за ўсё загар кладзецца ў руху — тым добрыя ўсе пляжныя гульні.

Стужка навiн
0