МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Праца пасажырскага транспарту будзе скарэкціравана з-за рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці ў Мінску, паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".
Змены закрануць некаторыя маршруты аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў у перыяд з 17:00 да 24:00 у суботу.
"У сувязі з правядзеннем генеральных трэніровак параду войскаў Мінскага гарнізона 2018/06/23 у перыяд з 17:00 да 24:00 будуць уносіцца змены ў маршруты руху пасажырскага транспарту", — гаворыцца ў паведамленні.
У прыватнасці, будзе скарэкціравана работа аўтобусных маршрутаў №№ 86, 99, 139, 13, 91, 29, 44 і іншых, тралейбусных маршрутаў №№ 29, 37, 46, 61, 22 і іншых, трамвайных маршрутаў №№ 3 і 6.
Прыгарадным аўтобусам лагойскага кірунку будзе забаронены выезд на праспект Незалежнасці.
"Рух у напрамку ДС "Славінскага" будзе арганізаваны па вул. Карбышава, вул. Сядых, вул. Кядышкі, вул. Славінскага з выкананнем прыпыначнага пункта "Усход-2", — удакладнілі ва ўстанове.
"Пры выкананні рэйсаў адпраўленнем з канчатковых пунктаў "Нацыянальны аэрапорт Мінск" і "АВ Цэнтральны" ў перыяд з 17:00 да 19:00 і з 23:00 да 04:00 2018/06/24 рух аўтобусаў маршрутаў №№ 300Э, 1400-ТК арганізуецца праз станцыю метро "Магілёўская", з выключэннем продажу квіткоў на гэтыя рэйсы з прыпыначнага пункта "Станцыя метро "Уручча". Пры выкананні рэйсаў у паказаны час у напрамку г. Мінска будзе прадугледжана выкананне прыпыначнага пункта "Станцыя метро "Магілёўская", — дадалі там.
Больш падрабязна аб працы грамадскага транспарту ў суботу можна даведацца на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".