На гэтым тыдні ў Маскве стартаваў другі штогадовы Міжнародны бронепрабег Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі "Дарога мужнасці", прымеркаваны да 77-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 15 адзінак тэхнікі праедуць па маршруце Масква — Брэст — Масква. Сярод удзельнікаў бронепрабега прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Таджыкістана, Узбекістана, Арменіі і Казахстана.
"Захаванне гістарычнай памяці, перш за ўсё. Праца з моладдзю, выхаванне маладога пакалення ў духу патрыятызму. Я думаю, што Беларусі, як і Расіі патрыёты патрэбныя. З моладдзю трэба абавязкова працаваць, яе трэба чымсьці зацікавіць. І на базе гэтай зацікаўленасці прыцягваць яе да ўдзелу ў ваенна-патрыятычных мерапрыемствах. Такім чынам мы выхаваем добрае пакаленне ", — сказаў кіраўнік ваенна-тэхнічнага таварыства Аляксей Мігалін.
На тэрыторыі Беларусі бронепрабег наведае такія гарады, як Орша, Мінск, Брэст, Бяроза і Белаазёрск.