Фотафакт: на Камароўцы з'явілася маліна па 5 рублёў за кіло

© Sputnik / Валерия БерекчиянМаліна па 5 рублёў на Камароўскім рынку
Маліна па 5 рублёў на Камароўскім рынку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя таго на прылаўках сезоннага рынка ўжо можна сустрэць агрэст і чырвоную парэчку.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Беларускую маліну па пяць рублёў за кілаграм пачалі прадаваць на Камароўскім рынку, перадае карэспандэнт Sputnik.

Знайшлася такая толькі ў аднаго прадаўца: ён прапануе яе гасцям з самай раніцы, фасаваную ў кардонныя скрынкі, якія змяшчаюць адзін кілаграм ягады.

У асартыменце акрамя клубніц, сезон якіх ужо падыходзіць да канца, па-ранейшаму чарэшня, суніца, чорная парэчка, чарніцы і буякі. З новага на тутэйшых прылаўках — агрэст і чырвоная парэчка.

© Sputnik / Валерия БерекчиянНа прылаўках Камароўкі з"явіліся агрэст і чырвоная парэчка
На прилавках Комаровки появились крыжовник и красная смородина - Sputnik Беларусь
На прылаўках Камароўкі з"явіліся агрэст і чырвоная парэчка

Дарэчы, папулярныя цяпер чарніцы патаннелі: цяпер кілаграм ягады на вагу абыйдзецца на 50 капеек танней, чым у мінулыя выхадныя: 6,5 рублёў за кілаграм.

Нагадаем, серада на Камароўцы — спецыяльны дзень, калі дзейнічаюць зніжкі ў 20%. Актуальныя яны толькі ў кожнага трэцяга прадаўца, на ўваходзе ў гэты дзень пакупнікоў сустракае стэнд з папяровым даведнікам па рынку.

Стужка навiн
0