Эратычная мыйка і 300 рэдкіх машын. Чым здзівіць аўтафестываль пад Гродна

© Sputnik / Инна ГришукАўтафестываль SunDay пад Гродна
Аўтафестываль SunDay пад Гродна - Sputnik Беларусь
Арганізатары найбуйнейшага ў Беларусі аўтафестывалю распавялі, чым будуць здзіўляць ў гэтым годзе.

ГРОДНА, 20 чэр — Sputnik. Убачыць больш за 300 рэдкіх і незвычайных машын змогуць госці найбуйнейшага ў Беларусі аўтафестывалю SunDay-2018, які адбудзецца 21 чэрвеня пад Гродна, паблізу Юбілейнага возера.

Месца сустрэчы дзвюх аўтакультур

Як запэўніваюць арганізатары, у гэтым годзе SunDay не толькі прадставіць незвычайную падборку рэдкіх аўто, якія прыедуць з сямі краін, але і стане яшчэ больш арыентаваны на гледачоў.

© Sputnik / Инна ГришукАўтафестываль SunDay пад Гродна
Автофестиваль SunDay под Гродно - Sputnik Беларусь
Аўтафестываль SunDay пад Гродна

"Па-першае, SunDay сапраўды становіцца месцам сустрэчы дзвюх аўтамабільных культур — Захаду і Усходу. Да нас едуць уладальнікі незвычайных праектаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Машыны вельмі розныя, незвычайныя і якасныя, яны не пакінуць абыякавымі наведвальнікаў розных поглядаў і захапленняў. Па-другое, дзённая шоу-праграма становіцца нашмат больш насычанай і багатай, — распавёў Sputnik адзін з арганізатараў SunDay Міхаіл Кунцэвіч.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе гледачам захочацца правесці на тэрыторыі фестывалю больш за тры гадзіны.

Эратычная мыйка яшчэ больш здзівіць

У гэтым годзе вядучым мерапрыемства стане вядомы стэндап-комік Слава Камісаранка. Ён прапануе гасцям цікавыя квэсты і конкурсы, а ў прамежках выступіць з праграмай з шоу "Stand Up".

Кожную гадзіну на фестывалі будуць разыгрывацца падарункі. Самыя каштоўныя з іх — гэта аўтамабіль, электравеласіпед, сертыфікаты на паліва.

Уключана ў праграму і самае чаканае шоу — "Эратычная мыйка", якое ў гэтым годзе зменіць фармат і абяцае яшчэ больш здзівіць гледачоў.

На фестывалі выберуць галоўную прыгажуню фестывалю "Міс SunDay" і падораць ёй пуцёўку ў Стакгольм. Тут жа пройдзе фінал новага конкурсу "Big Boss" з галоўным прызам "Паездка ў Берлін". Прызы атрымаюць і пераможцы конкурсаў "Яскравы прыклад" і "ЕдуНаSunDay", яны стартуюць у бліжэйшыя дні.

© Sputnik / Инна ГришукАўтафестываль SunDay пад Гродна
Автофестиваль SunDay под Гродно - Sputnik Беларусь
Аўтафестываль SunDay пад Гродна

Для тых, хто не верыць у фартуну, арганізатары падрыхтавалі незвычайныя забавы. Напрыклад, саскочыць на мяккую падушку з вышыні трэцяга паверха і даведацца, што такое свабоднае падзенне.

Усіх пасадзяць і накормяць

Арганізатары абяцаюць, што ў гэтым годзе на фестывалі будзе больш ежы і месцаў для адпачынку. Меню зробяць больш разнастайным, уключаць у яго дзіцячыя стравы. Другая сцэна фэсту цяпер будзе стаяць унутры зоны фудкорта, і з усіх столікаў будзе зручна назіраць за выступленнямі артыстаў. Для тых, хто застанецца на фестывалі з начлегам, прапануюць месца ў бясплатным палатачным лагеры.

"У мінулым годзе ў палатачным гарадку было больш за 2000 турыстаў з усёй Беларусі і найбліжэйшых краін. У гэтым годзе камфорт гарадка паляпшаецца, тэрыторыя павялічваецца, і ён па-ранейшаму застаецца бясплатным для наведвальнікаў фэсту", — адзначыў Кунцэвіч.

Хіты Nirvana, AC/DC і The Beatles

Увечары на галоўнай сцэне фестывалю SunDay 2018 будуць гучаць лепшыя хіты Nirvana, Queen, AC/DC, Linkin Park, The Beatles, Metallica. Іх выканае гродзенскі рок-аркестр "Nikamuza".

Спецыяльна для SunDay ў складзе "Nikamuza" выступяць 23 таленавітыя вакалісты і музыканты са ўсёй Беларусі.

"Наша мэта — стварыць такі драйв, каб ніхто не змог выстаяць удалечыні ад танцпола. А затым адразу ж працягнуць рок-канцэрт энергічнай начной часткай, хэдлайнерам якой стане Dj Глеб Глебаў з Мінска", — кажуць арганізатары.

Квіткі на SunDay 2018 ужо паступілі ў продаж. Дзецям да 12 гадоў уваход бясплатны.

Купіць квіткі можна ў Гродне (вул. 17 верасня, 50) альбо ў касах "ТыкетПро" і "КвіткіБай".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі