МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання з'яўляюцца праз 10-12 дзён пасля здачы выпрабавання, паведамілі ў чацвер у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове прайшло ў Беларусі 12 чэрвеня, па рускай — 14 чэрвеня. Праз тыдзень пасля здачы ЦТ абітурыенты пачалі актыўна цікавіцца: калі ж чакаць вынікаў тэставання па мовах.
"Яшчэ рана. На апрацоўку адводзіцца дзесяць-дванаццаць рабочых дзён", — паведамілі ў чацвер у РІКВ.
Дакладную дату з'яўлення вынікаў ЦТ па рускай і беларускай мове за курс РІКВ не абвяшчаюць. У мінулым годзе вынікі прыйшлі абітурыентам ужо 23 чэрвеня, а здавалі выпрабаванні таксама 12 і 14 чэрвеня.
Здача тэсціравання працягваецца ў Беларусі: абітурыентам яшчэ трэба здаць выпрабаванні па замежнай мове, фізіцы, хіміі і шэрагу іншых прадметаў. Выдача сертыфікатаў ЦТ стартуе з 10 ліпеня.