Названы лепшыя фільмы першай паловы 2018 года

© Photo : Disney (2018)Кадр з фільма "Чорная Пантэра"
Кадр з фільма Чорная Пантэра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод вылучаных кінастужак - і "супергеройскія" баевікі, і мультфільмы, і драмы.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Спіс лепшых фільмаў першай паловы гэтага года апублікавала ў чацвер брытанскае выданне The Guardian.

Крытыкі складалі рэйтынг лепшых фільмаў першай паловы 2018 году — улічваліся тыя карціны, прэм'ера якіх у каралеўстве прайшла са студзеня па чэрвень.

Кім Кардаш'ян з маці атрымалі прыз за Лепшае рэаліці-шоу - Сямейства Кардаш'ян (The Kardashians) - Sputnik Беларусь
Названыя лепшы фільм і серыял па версіі MTV

Так, у рэйтынг лепшых фільмаў увайшлі апошнія "супергеройскія" баевікі "Мсціўцы" і "Чорная пантэра", мультфільмы "Таямніца Како" і "Востраў сабак", новы спін-оф "Зорных войнаў" пра Хана Сола, фільм жахаў "Ціхае месца".

Патрапілі ў спіс і драмы "120 удараў у хвіліну", "Сакрэтнае дасье", "Цёмныя часы", "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры", "Форма вады".

Усяго ў рэйтынгу 38 фільмаў. З расійскіх карцін у спіс лепшых трапіла "Нялюбасць" Андрэя Звягінцава.

Лепшымі фільмамі 2017 года брытанскае выданне называла драмы "Назаві мяне сваім імем", "Лунный свет" і "Фларыда". Як правіла, стужкі з рэйтынгу выдання супадаюць з намінантамі на прэстыжныя прэміі, у тым ліку "Оскар" і "Залаты глобус".

Стужка навiн
0