Сіноптыкі: дажджы ў выхадныя пройдуць амаль па ўсёй Беларусі

© Sputnik / Дмитрий Паршин / Перайсці ў медыябанкДождж
Дождж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У апошнія дні гэтага тыдня засуха адступіць: па большай частцы рэспублікі пройдуць дажджы, а ў некаторых раёнах чакаюцца ліўні і навальніцы.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Дажджы, ліўні і навальніцы чакаюцца ў многіх раёнах рэспублікі ў апошнія дні тыдня, паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Надвор'е будзе суправаджацца дажджамі. У Беларусі стане больш свежа: сярэдняя дзённая тэмпература па краіне ў бліжэйшыя дні складзе каля + 20°С.

У пятніцу, 22 чэрвеня, у краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Да абеду на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы; у некаторых раёнах магчымыя і моцныя ліўні.

Начныя тэмпературы складуць + 10… 16°С, удзень паветра прагрэецца да + 17… 22°С. Цяплей будзе толькі на ўсходзе Беларусі: да + 19°С і + 28°С адпаведна.

Сонечных выхадных чакаць не прыходзіцца. У суботу, 23 чэрвеня, надвор'е таксама будзе воблачным з праясненнямі. Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, у ранішнія гадзіны ў некаторых паўднёва-ўсходніх раёнах яны будуць вельмі моцнымі, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы будзе + 6… 12°С (па паўднёвым усходзе да + 14°С), а ўдзень — да + 19°С (па паўднёвым захадзе да + 21°С).

У нядзелю, 24 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі таксама чакаюць кароткачасовых дажджоў, па паўночным усходзе — моцных; удзень месцамі чакаюцца навальніцы. Мінімальная тэмпература ўначы па краіне складзе 6… 11°С, а максімальная ўдзень + 14… 21°С.

Стужка навiн
0