МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі шукае арыгінальныя ідэі для стварэння турыстычнага брэнда краіны, пра гэта паведаміла прэс-служба Нацагентства.
Агенцтва склала тэхнічнае заданне на распрацоўку эскіза лагатыпа, слогана і апісання канцэпцыі і заклікала дызайнераў, маркетолагаў і энтузіястаў турызму прыняць удзел у распрацоўцы турыстычнага брэнда.
"Распрацоўка брэнда павінна спрыяць ўзмацненню пазіцый Беларусі на высокаактаўным міжнародным турыстычным рынку з жорсткай канкурэнцыяй", — гаворыцца ў тэхнічным заданні.
Нацагентства ў якасці прыкладаў апублікавала ў дакуменце варыянты турыстычных брэндаў і слоганаў розных краін свету, а таксама ўжо распрацаваныя нацыянальныя і рэгіянальныя брэнды.
Свае ідэі прапануецца накіроўваць на электронны адрас info@belarustourism.by да 22 ліпеня ўключна.