МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па замежных мовах пройдзе ў пятніцу ў Беларусі, паведамляе Sputnik.
Цэнтралізаванае тэсціраванне стартавала ў рэспубліцы 12 чэрвеня. За гэты час абітурыенты паспелі здаць іспыты па рускай і беларускай мовах, а таксама грамадазнаўстве, матэматыцы і біялогіі.
ЦТ па замежных мовах адбудзецца ў Беларусі 22 чэрвеня. Абітурыенты будуць здаваць адзін з пяці выбраных прадметаў: англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую або кітайскую. Найбольш папулярная сярод абітурыентаў, як і ў мінулыя гады, англійская.
Пачнецца выпрабаванне ў 11:00, аднак абітурыентам рэкамендуюць прыходзіць у пункты правядзення ЦТ як мінімум за паўгадзіны да пачатку выпрабавання. Прайсці ў пункты можна толькі па спецыяльным пропуску і пашпарце.
Наступнае ЦТ пройдзе ў нядзелю 24 чэрвеня — абітурыенты будуць здаваць іспыты па хіміі.