МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Праца Леанарда да Вінчы, якую ён напісаў у 19-гадовым узросце, была прадстаўлена ў італьянскай сталіцы, паведамляюць сусветныя СМІ.
Italian scholars claim they have unearthed the first known piece by Renaissance genius Leonardo Da Vinci https://t.co/mO3EWO0oJy via @CNNStyle pic.twitter.com/7fYjj3qG2U
— CNN International (@cnni) 21 июня 2018 г.
Маёліку з выявай архангела Гаўрыіла майстар стварыў у 1471 годзе. Даследчыкам спатрэбілася больш за тры гады, каб пацвердзіць яе сапраўднасць.
Работа выканана на плітцы памерам 20 на 20 сантыметраў. Пад ніжняй губой архангела схаваны надпіс, які, па словах экспертаў, у расшыфраваным выглядзе значыць: "Я, Леанарда, які нарадзіўся ў 52-м годзе, намаляваў сябе як архангела Гаўрыіла ў 1471 годзе".
Маёліка захоўвалася ў сям'і ды Равэла. Лічыцца, што за службу сям'і яе падарыла Неапалітанская каралева Іаана Арагонская, якой, у сваю чаргу, падарыў сам Леанарда.
Як адзначаюць эксперты, уладальнікі "Архангела Гаўрыіла" не супраць продажу маёлікі італьянскай дзяржаве. Кошт малюнка пакуль не ўстаноўлены, хоць эксперты ўжо называюць працу "бясцэннай".