https://bel.sputnik.by/20180622/utrom-brestskoj-kreposti-vspomnili-zhertv-velikoj-otechestvennoj-vojny-1036159732.html
У Брэсцкай крэпасці ўспомнілі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
У Брэсцкай крэпасці ўспомнілі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Sputnik Беларусь
Тысячы брэстчанаў і гасцей з іншых краін прыйшлі гэтай раніцай да сцен крэпасці памянуць пачатак вайны. 22.06.2018, Sputnik Беларусь
2018-06-22T08:58+0300
2018-06-22T08:58+0300
2018-06-22T20:31+0300
у беларусі
навіны
грамадства
галоўнае
беларусь
брэст
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103615/93/1036159306_0:56:1184:726_1920x0_80_0_0_7b175cdcf2ddffa115ed523f296c0e42.png
МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у Брэсцкай крэпасці.Мітынг-рэквіем пачаўся каля трох гадзін раніцы. Тысячы брэстчанаў, госці з іншых краін прыйшлі гэтай раніцай да сцен крэпасці. Сярод іх былі афіцыйныя дэлегацыі з Масквы, Калінінградскай вобласці, Стаўрапольскага краю, Ленінградскай вобласці, члены грамадскіх аб'яднанняў, парламентарыі. Таксама шмат ля Вечнага агню сабралася і простых гараджан, і гасцей Брэста. Многія з іх прыйшлі сем'ямі, каб аддаць даніну памяці тым, хто змагаўся ў крэпасці ў першыя дні вайны, і ўсім загінулым у ёй.На мануменце былі запаленыя свечкі
Свечкі гарэлі на алее, што вядзе да Вечнага агню, а на экране ля манумента "Мужнасць", сімвалізуючага абагульнены вобраз савецкага салдата, былі паказаны імёны абаронцаў крэпасці. У гэтым годзе ніхто з тых, хто абараняў яе, ужо не змог прысутнічаць на мітынгу.Мітынг-рэквіем пачаўся каля трох гадзін раніцы
На гэты раз арганізатары вырашылі прыўнесці ў ход мітынгу навізну. Гледачам паказалі 3D-праекцыі на ваенную тэматыку — танкі, самалёты, баявыя дзеянні — проста ў паветры. Пакуль гледачы разглядалі праекцыі, у далёкіх частках крэпасці ўжо чуліся стрэлы.Гледачы змаглі ўбачыць 3D-праекцыі на ваенную тэматыку
У 5 гадзін раніцы на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання пачалася ваенна-гістарычная рэканструкцыя "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць". Арганізатарамі выступіў брэсцкі ваенна-гістарычны клуб "Цытадэль". Удзельнікамі рэканструкцыі сталі больш за 500 прадстаўнікоў ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі, Ізраіля, Кітая, Латвіі, Японіі, Аўстрыі, Чэхіі.
беларусь
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103615/93/1036159306_0:19:1184:763_1920x0_80_0_0_15371b7ceaf587ca7b9a282b12b17b60.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, брэст, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", вялікая айчынная вайна
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, брэст, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", вялікая айчынная вайна
У Брэсцкай крэпасці ўспомнілі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
08:58 22.06.2018 (абноўлена: 20:31 22.06.2018) Тысячы брэстчанаў і гасцей з іншых краін прыйшлі гэтай раніцай да сцен крэпасці памянуць пачатак вайны.
МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у Брэсцкай крэпасці.
Мітынг-рэквіем пачаўся каля трох гадзін раніцы. Тысячы брэстчанаў, госці з іншых краін прыйшлі гэтай раніцай да сцен крэпасці. Сярод іх былі афіцыйныя дэлегацыі з Масквы, Калінінградскай вобласці, Стаўрапольскага краю, Ленінградскай вобласці, члены грамадскіх аб'яднанняў, парламентарыі. Таксама шмат ля Вечнага агню сабралася і простых гараджан, і гасцей Брэста. Многія з іх прыйшлі сем'ямі, каб аддаць даніну памяці тым, хто змагаўся ў крэпасці ў першыя дні вайны, і ўсім загінулым у ёй.
На мануменце былі запаленыя свечкі
Свечкі гарэлі на алее, што вядзе да Вечнага агню, а на экране ля манумента "Мужнасць", сімвалізуючага абагульнены вобраз савецкага салдата, былі паказаны імёны абаронцаў крэпасці. У гэтым годзе ніхто з тых, хто абараняў яе, ужо не змог прысутнічаць на мітынгу.
Мітынг-рэквіем пачаўся каля трох гадзін раніцы
На гэты раз арганізатары вырашылі прыўнесці ў ход мітынгу навізну. Гледачам паказалі 3D-праекцыі на ваенную тэматыку — танкі, самалёты, баявыя дзеянні — проста ў паветры. Пакуль гледачы разглядалі праекцыі, у далёкіх частках крэпасці ўжо чуліся стрэлы.
Гледачы змаглі ўбачыць 3D-праекцыі на ваенную тэматыку
У 5 гадзін раніцы на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання пачалася ваенна-гістарычная рэканструкцыя "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць". Арганізатарамі выступіў брэсцкі ваенна-гістарычны клуб "Цытадэль". Удзельнікамі рэканструкцыі сталі больш за 500 прадстаўнікоў ваенна-гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Эстоніі, Ізраіля, Кітая, Латвіі, Японіі, Аўстрыі, Чэхіі.