Атрымаць асалоду ад якаснай музыкі ўсім знатакам гэтага папулярнага музычнага накірунку ў самым цэнтры Мінска не перашкодзілі нават умовы надвор'я. Традыцыйна ля сцэны Ратушы "Джазавыя вечары" сабралі вялікую колькасць мінчан і гасцей сталіцы.
Адкрываць чарговы сезон "Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ" выпаў гонар трамбаністу з пасёлка Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Ілле Кісялёву. Нягледзячы на тое, што джазмену ўсяго дванаццаць гадоў, юнак прафесійна грае ўжо чатыры гады, за гэты час ён станавіўся прызёрам многіх знакавых конкурсаў.
На шостым па ліку фестывалі "Джазавыя вечары" выступілі музыканты з васьмі краін, сярод якіх і Беларусь. Нашу краіну прадставілі айчынныя таленты Premier Orchestra, "Квартэт Паўла Арлова", "Джаз-трыа Яўгеніі Лятун", саксафаніст Аляксей Losh Малахаў.
Хэдлайнерамі сталі амерыканец Алекс Сіпягін, немец Клаўс Райхшталлер, а таксама французская піяністка Камелія Бэн Насер.
Акрамя віртуозных выступленняў госці Верхняга горада маглі атрымаць асалоду ад "Духавога батлу", дзе музыкі выканалі не толькі джазавыя стандарты, але і аўтарскую музыку.
У гэты раз са сцэны сталічнай Ратушы гучаў лацінаамерыканскі джаз — такім па тэматыцы стаў першы "Джазавы вечар" у Мінску. Ужо праз тыдзень, 30 чэрвеня, усе жадаючыя пазнаёмяцца з джазавымі традыцыямі і сучаснасцю, а 7 ліпеня вечар будзе прысвечаны кінастужцы "У джазе толькі дзяўчыны": прагучаць легендарныя кінахіты ў выкананні музыкаў прыгожай паловы чалавецтва.