ЧС 2018: Расія і Уругвай паспрачаюцца за першае месца ў групе

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкГулец зборнай Расіі Уладзімір Гранат і Фёдар Смолаў
Гулец зборнай Расіі Уладзімір Гранат і Фёдар Смолаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння пройдуць матчы заключнага тура ў дзвюх групах сусветнага першынства.

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Зборныя Расіі і Уругвая правядуць сёння заключны матч групавога раўнда чэмпіянату свету па футболе, паведамляе Sputnik.

Фаварыты групы А каманды Расіі і Уругвая, якія набралі па шэсць ачкоў і датэрмінова забяспечылі сабе выхад у 1/8 фіналу, згуляюць сёння ў Самары, пачатак матча ў 17:00. Пераможца пары зойме першае месца ў групе.

"Мы гуляем з добрай камандай, і нам трэба рабіць сваю працу. Зразумела, што мы ў плэй-оф. Як бы банальна гэта ні гучала, мы праз гэтую гульню будзем рыхтавацца да плэй-оф. Але мы хочам быць першымі, і трэба дамагчыся выніку ў матчы", — сказаў галоўны трэнер расійскай зборнай Станіслаў Чарчэсаў.

У гэты ж час у Валгаградзе згуляюць зборныя Саудаўскай Аравіі і Егіпта.

Акрамя таго, сёння адбудуцца яшчэ два матчы ў квартэце В: у Саранску будуць змагацца футбалісты Ірана і Партугаліі, у Калінінградзе — зборныя Іспаніі і Марока. Гульні пачнуцца а 21:00.

На дадзены момант іспанцы займаюць першае месца ў групе, набраўшы чатыры балы. Другімі ідуць партугальцы — таксама чатыры ачкі. Трэцяе месца ў зборнай Ірана з трыма ачкамі. Замыкаюць квартэт мараканцы, якія не набралі ні аднаго бала.

У плэй-оф ужо выйшлі шэсць каманд: Расія, Уругвай, Францыя, Харватыя, Бельгія і Англія.

Стужка навiн
0