МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Беларусь годна падрыхтуецца і правядзе другія Еўрапейскія гульні у 2019 годзе, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр спорту і турызму рэспублікі Сяргей Кавальчук.
Беларусь прыме другія Еўрапейскія гульні 21-30 чэрвеня 2019 года. Рэспубліка працягвае актыўна рыхтавацца да буйнога спартыўнага мерапрыемства.
"Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў у нас ідзе планава. Семінар для шэфаў місій пройдзе ў Мінску 9-12 ліпеня — збяруцца кіраўнікі дэлегацый краін-удзельніц. Запланаваны прэс-тур. Аб'екты рыхтуюцца, людзі працуюць, дырэкцыя сваю функцыю выконвае. Я думаю, што мы годна падрыхтуемся і годна правядзем гэтыя гульні", — заявіў міністр Кавальчук.
Дзяржава сёння надае шмат увагі развіццю спорту, нагадаў кіраўнік профільнага ведамства.
"Ёсць сёння ў спорце спецыялісты, стаўку робім на прафесіяналаў. Калі глядзець тактычна на бліжэйшую перспектыву, то ў летніх відах спорту гэта футбол, лёгкая атлетыка, у зімовых — біятлон, фрыстайл, хакей. Сёння дзяржава надае шмат увагі і вельмі трапятліва ставіцца да спорту. Мы павінны даваць вынікі", — упэўнены ён.
У рамках Еўрапейскіх гульняў-2019 у 15 відах спорту будуць разыграны амаль 200 камплектаў медалёў. Спаборнічаць будуць каля чатырох тысяч спартсменаў з паўсотні краін.