Мінскі метрапалітэн перайшоў на летні рэжым працы

© Photo : Минский метрополитенСтанцыя метро "Уручча" ў Мінску
Станцыя метро Уручча ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Метро ў сталіцы будзе працаваць з 05:30 да 00:40, таксама зменіцца інтэрвал руху цягнікоў.

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. З панядзелка Мінскі метрапалітэн пераходзіць на летні рэжым працы, паведаміла прэс-служба сталічнай падземкі.

Мінскі метрапалітэн, станцыя Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Больш за 10 мільёнаў долараў выдаткуюць на новыя цягнікі для мінскага метро

Цяпер у час пік інтэрвалы руху цягнікоў трохі павялічацца.

На першай лініі (Маскоўскай) інтэрвал руху цягнікоў у час пік (з 07:00 да 09:00 і з 17:00 да 19:00) замест дзвюх хвілін стане 2 хвіліны 30 секунд.

На другой лініі (Аўтазаводскай) інтэрвал руху ў ранішні час пік (з 07:00 да 09:00) складзе 3 хвіліны, у вячэрні (з 17:00 да 19:00) — 3 хвіліны 30 секунд.

Як адзначылі ў прэс-службе, па пятніцах час пік на абедзвюх лініях пачынаецца ў 16:00 і заканчваецца а 18:30.

Метрапалітэн пачынае працу ў 05:30, заканчвае — у 00:40.

Нагадаем, што праезд у метро цяпер можна бескантактава аплачваць банкаўскай картай.

Стужка навiн
0