Бязвіз з Кітаем пачне дзейнічаць на працягу месяца

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуска-кітайскія сцягі на вуліцах Мінска
Беларуска-кітайскія сцягі на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля ратыфікацыі пагаднення дэпутатамі ўхваліць яго павінны і сенатары, а потым - падпісаць прэзідэнт.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Бязвізавы рэжым з Кітаем пачнецца для Беларусі на працягу бліжэйшага месяца, паведаміў у сераду журналістам старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах ніжняй палаты парламента Валерый Варанецкі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін - Sputnik Беларусь
Беларусь і Кітай дамовіліся аб бязвізавым рэжыме

Пагадненне пра бязвізавы рэжым Беларусь і Кітай падпісалі падчас саміту ШАС у Ціндао. Для таго, каб дакумент пачаў дзейнічаць, неабходна яго ратыфікацыя.

У сераду беларускія дэпутаты разглядаюць пагадненне. Пасля ратыфікацыі ніжняй палатай парламента абмяркуюць дакумент і сенатары. Затым подпіс паставіць прэзідэнт.

На думку Варанецкага, працэдура ратыфікацыі не зойме шмат часу: бязвізавы рэжым пачне працу на працягу месяца.

Пасля ўступлення пагаднення ў сілу грамадзяне Беларусі са звычайнымі пашпартамі змогуць уязджаць у КНР тэрмінам да 30 дзён без візы. У каляндарным годзе па "бязвізу" правесці ў краіне можна будзе да 90 дзён.

Стужка навiн
0