20 кіламетраў пад сонцам: навошта ў Віцебску перакрылі праспект

© Sputnik / Павел ВурДля спаборніцтваў перакрылі частку праспекта Перамогі ў Віцебску
Для спаборніцтваў перакрылі частку праспекта Перамогі ў Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На перакрытай трасе правялі Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай хадзе, ён павінен быў стаць адборачным этапам на Чэмпіянат Еўропы.

ВІЦЕБСК, 27 чэр — Sputnik. Сем жанчын і 11 мужчын з усёй краіны ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, ім трэба было пераадолець дыстанцыю ў 20 кіламетраў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Па словах галоўнага суддзі Чэмпіянату Аляксандра Мішчанкова, адной з прычын, чаму для правядзення спаборніцтваў выбралі Віцебск, стала тое, што ў ім ужо даўно не было буйных стартаў па спартыўнай хадзе.

"Спаборніцтвы праходзяць у многіх буйных гарадах — такіх, як Гомель, Брэст, Гарадзея, Нясвіж. Галоўнае, каб была падыходная траса і горад "цікавіўся" спортам. Спаборніцтвы па спартыўнай хадзе ў мужчын і жанчын праходзяць па шашэйнай дарозе. Дыстанцыя круга — альбо адзін, альбо два кіламетры. Тут мы знайшлі добрую трасу. Чэмпіянат адметны яшчэ і тым, што гэта адбор на Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай хадзе", — распавёў Мішчанка.

© Sputnik / Павел ВурГалоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Мішчанка
Главный судья соревнований Александр Мищенков - Sputnik Беларусь
Галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксандр Мішчанка

Ён дадаў: каб патрапіць на еўрапейскія спаборніцтвы, спартсмену трэба ўкласціся ў пэўны нарматыў, нават калі пры гэтым ён не патрапіць у тройку лідэраў, то ўсё роўна зможа атрымаць ліцэнзію на ўдзел у еўрапейскім старце. І наадварот, спартсмен, які заняў першае месца на рэспубліканскім Чэмпіянаце, але не уклаўся ў пэўны час, хутчэй за ўсё, да Чэмпіянату Еўропы дапушчаны не будзе.

"Я еду на Чэмпіянат Еўропы і буду там выступаць на дыстанцыі ў 50 кіламетраў. Наогул, калі правільна ісці, без рыўкоў, то ўсё даецца дастаткова лёгка, але і ў 20, і 50 кіламетраў, усё ж такі ёсць свае нюансы. Напрыклад, калі ў "дваццатцы" цяжэй за ўсё праходзяцца прыкладна 13-й і 14-й кіламетры, то на 50-кіламетровай трасе першыя 30 кіламетраў ты ідзеш, астатнія 20 — церпіш", — распавяла Sputnik пераможца Чэмпіянату сярод жанчын Анастасія Яцэвіч.

© Sputnik / Павел ВурПераможца Чэмпіянату сярод жанчын Анастасія Яцэвіч
Победительница Чемпионата среди женщин Анастасия Яцевич - Sputnik Беларусь
Пераможца Чэмпіянату сярод жанчын Анастасія Яцэвіч

Па словах арганізатараў, толькі сёлета жанчынам удалося дабіцца таго, каб ім дазволілі, як і мужчынам, спаборнічаць на дыстанцыі ў 50 кіламетраў, да гэтага яны маглі спаборнічаць толькі на 20.

Першае месца ў жанчын заняла Анастасія Яцэвіч з вынікам 1:34:22. У мужчын лепшым быў Аляксандр Ляховіч, яго вынік склаў 1:27:08. Пры гэтым Ляховіч не ўклаўся ў "прахадны" час на Чэмпіянат Еўропы.

"Вядома, калі б спартсмен на гэтых спаборніцтвах уклаўся ў патрэбны час, было б прасцей, але, у любым выпадку, нарматыў для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы Аляксандр Ляховіч паказаў яшчэ ўвесну", — растлумачыў старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па спартыўнай хадзе, Віктар Гінько.

Акрамя таго, дадаў Гінько, канчаткова дэлегацыю паездкі будзе фармаваць трэнерскі савет па выніках лёгкаатлетычнага летняга сезону, бо сёння і надвор'е магла быць занадта гарачай, ды і траса не вельмі хуткая.

Стужка навiн
0