МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№45 у рэйтынгу WTA) прабілася ў паўфінал турніру Nature Valley International у брытанскім Істбарне, паведамляе Sputnik.
У чвэрцьфінале Сабаленка супрацьстаяла прадстаўніца Чэхіі Караліна Плішкава (7). Гульня завяршылася з лікам 6:3, 2:6, 7:6 (7:5).
Наступнай саперніцай першай ракеткі Беларусі будзе полька Агнешка Радваньска (31). Паўфінал адбудзецца 29 чэрвеня.
Сёння Сабаленка таксама правядзе матч парнага разраду. Разам з кітаянкай Се Шувэй яна згуляе супраць славенкі Андрэі Клепач і іспанкі Марыі-Хасэ Марцінес-Санчэс.