Таварныя знакі XII стагоддзя знайшлі падчас раскопак у Гродне

© Photo : Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музейСвінцовыя пломбы 12 стагоддзя
Свінцовыя пломбы 12 стагоддзя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ніколі яшчэ беларускія археолагі не знаходзілі такую вялікую колькасць свінцовых пломб у адным месцы.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik.  Свінцовыя пломбы XII-XIV стагоддзяў знойдзены падчас археалагічных раскопак на Новым замку ў Гродне, паведамілі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музем.

Спецыялісты адшукалі 25 артэфактаў падчас пракладкі трасы пад камунікацыі.  Такія свінцовыя пломбы прымацоўвалі да цюкоў з таварамі, якія ішлі на продаж. Адмысловыя таварныя знакі выкарыстоўваліся, каб гарантаваць захаванасць прадукцыі.

© Photo : Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музейСпецыялісты адшукалі 25 артэфактаў падчас пракладкі трасы пад камунікацыі
Свінцовая пломба 12 стагоддзя - Sputnik Беларусь
Спецыялісты адшукалі 25 артэфактаў падчас пракладкі трасы пад камунікацыі

Падобныя знаходкі былі зроблены падчас раскопак у Віцебску, Тураве, Брэсце і Полацку.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што гэта ўнікальны выпадак, каб на адным месцы была знойдзена такая вялікая колькасць пломбаў.

Стужка навiн
0