Відэа

Студэнт Акадэміі мастацтваў зняў кранальны кліп на песню "Простыя словы"

Падпісацца
Відэа, створанае ў рамках студэнцкага праекта, набірае папулярнасць у байнэце.

Кліп на песню "Простыя словы" зняў студэнт факультэта экранных мастацтваў і кiнатэлеаператарства Акадэміі мастацтваў Ян Лысы.

Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Лепшыя песні на вершы Міхала Анемпадыстава

На відэа маленькія дзеці знаёмяцца з беларускай азбукай і вучаць словы на роднай мове, а цацачны цягнік едзе скрозь казачны горад з карцін, які змяняецца сапраўднымі краявідамі: камера перыядычна выхоплівае напісаныя мелам беларускія словы.

У здымках прынялі ўдзел маленькія артысты Міра, Рада і Ліна Філіпенкі, Каця і Мікіта Патапейкі. У кліпе таксама выкарыстоўваліся карціны мастачкі Вікторыі Кульваноўскай.

На YouTube ў відэа ўжо каля 2 тысяч праглядаў і ніводнага дызлайка, а ў каментарах — толькі станоўчыя водгукі.

"Дачакаліся! У вас атрымаўся такі ж цёплы кліп, як і песня. Адна асалода глядзець!" — піша Dolche Speranza.

"Ваў! Самы цёплы і просты беларускі кліп, які я бачыў у сваім жыцці", — запэўнівае карыстальнік YouTube Рыгор Васілевіч.

"Простыя словы" напісаў Міхал Анемпадыстаў, выконвае Лявон Вольскі.

Стужка навiн
0