ЦТ-2018: сталі вядомыя вынікі па біялогіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыент на ЦТ
Абітурыент на ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Здавалі тэсціраванне па біялогіі амаль 26 тысяч чалавек - будучыя медыкі, псіхолагі і біёлагі.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па біялогіі, паведамляе Sputnik.

ЦТ па матэматыцы ў БНТУ - Sputnik Беларусь
ЦТ па матэматыцы: максімальны бал набралі 155 чалавек

Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі абітурыенты здавалі 20 чэрвеня. З больш чым 27 тысяч запісаных на выпрабаванне прыйшлі крыху менш за 26 тысяч чалавек.

Вынікі ЦТ па біялогіі сталі вядомыя ў пятніцу. Абітурыенты атрымліваюць смс-паведамленні са сваімі баламі. Неўзабаве, як чакаецца, ацэнкі з'явяцца і на сайце РІКВ — іх можна даведацца па пашпартных дадзеных і нумару бланка адказаў.

Статыстыку па прадмеце Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвядзе пазней — тады ж будзе названа колькасць "стобальнікаў", а таксама тых, хто не змог набраць ніводнага бала.

Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць пасля 10 ліпеня. Калі абітурыент набраў ніжэй за парог балаў (для біялогіі гэта 20 балаў па першым профільным прадмеце і 10 — па другім), то сертыфікат ён не атрымае.

Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі здаюць у асноўным будучыя медыкі, псіхолагі, біёлагі і некаторыя іншыя спецыяльнасці.

Стужка навiн
0