На радыё Sputnik Беларусь штотыднёвая праграма "Гарызонт падзей" з удзелам спецыяльнага госця — старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", сенатара Генадзя Давыдзькі.
У ліку тэм гутаркі: будучае адкрыццё мемарыяла "Трасцянец" з удзелам прэзідэнтаў Беларусі, Германіі і Аўстрыі і сітуацыя з рэстаранам паблізу ўрочышча "Курапаты", завяршэнне спартыўнай кар'еры лідара беларускага біятлону Дар'і Домрачавай, змена старшыні Федэрацыі хакея Беларусі, сюрпрызы Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі, новая хваля "гучных" карупцыйных спраў і святкаванне Дня незалежнасці Беларусі.
Поўную версію размовы са старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", сенатарам Генадзем Давыдзькам у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.