Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці прайшла ў Мінску напярэдадні, прымаў разлікі Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
Упершыню ў ваенным парадзе ў Мінску прымае ўдзел "жаночы полк", а таксама ваенныя з Кітая.
Усяго на парадзе ў складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.
Па традыцыі ў ваенным парадзе прымуць удзел і вайскоўцы з Расіі.
Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы адзначаюць максімальна шырока: у Мінску праходзіць парад, а па ўсёй краіне — народныя гулянні з абавязковым святочным салютам.

1/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці

2/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Сілы спецыяльных аперацый Беларусі.

3/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

4/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Упершыню ў ваенным парадзе ў Мінску прыме ўдзел "жаночы полк".

5/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Па праспекце Машэрава ўпершыню пройдуць зводныя парадныя разлікі, якія складаюцца з жанчын-вайскоўцаў і навучэнцаў спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх класаў.

6/26
© Sputnik / Виктор Толочко
У шэрагу краін свету - Расіі, Кітаі, ЗША, В'етнаме, Венесуэле, Іспаніі - у ваенных парадах прымаюць удзел "жаночыя палкі".

7/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Упершыню ў парадзе на Дзень Незалежнасці прымуць удзел вайскоўцы з Кітая.

8/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Ваенны парад у беларускай сталіцы кожны год праходзіць 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці.

9/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Упершыню ў ваенным парадзе войскаў Мінскага гарнізона плануецца ўдзел параднага разліку ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая.

10/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Усяго на парадзе ў складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.

11/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Па традыцыі ў ваенным парадзе прымуць удзел і вайскоўцы з Расіі.

12/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Расійскія дэсантнікі пройдуць калонай па праспекце Машэрава і Пераможцаў.

13/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Генеральны прагон перад парадам адбыўся 28 чэрвеня.

14/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Танкі Т-72Б - традыцыйныя ўдзельнікі ваеннага парада.

15/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Традыцыйна ў парадзе бярэ ўдзел разлік у форме часоў Вялікай Айчыннай.

16/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Рэпетыцыя пад кантролем АМАП-а. На заднім плане - БТР з байцамі, узброенымі ПТУРамі.

17/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Яшчэ адна РСЗА, якая знаходзіцца на ўзбраенні ў беларускай арміі - "Смерч".

18/26
© Sputnik / Виктор Толочко
РСЗА "Паланэз" - беларускай навінкай цікавяцца ў многіх краінах свету, а Азербайджан ужо закупіў комплексы.

19/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларускае войска выкарыстоўвае і вось такія зенітныя ўстаноўкі, размешчаныя на шасі грузавіка.

20/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Тактычны ракетны комплекс "Кропка У" прызначаны для барацьбы з наземнымі цэлямі.

21/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Зенітна-ракетны комплекс "Аса" - ён прызначаны для барацьбы з нізкалётнымі паветранымі цэлямі, хуткасць якіх дасягае 500 кіламетраў у гадзіну.

22/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Задзейнічаныя ў парадзе людзі і ваенная тэхніка цалкам прадэманстравалі тое, што ўбачаць гледачы 3 ліпеня.

23/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Ваенная тэхніка і транспарт з вайскоўцамі прайшлі праз горад да стэлы "Мінск - горад-герой".

24/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі.

25/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Адзначаецца штогод 3 ліпеня - у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

26/26
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы адзначаюць максімальна шырока: у Мінску праходзіць парад, а па ўсёй краіне - народныя гулянні з абавязковым святочным салютам.
