МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Еўрапейскі лоукостар Wizz Air змяняе правілы перавозкі ручной паклажы, паведамляе брытанская газета Independent.
Wizz Air — адзін з самых папулярных і танных лоукост-перавозчыкаў у Еўропе. Як і іншыя лоукостары, кампанія вядомая жорсткімі патрабаваннямі да багажу — аднак у гэтым годзе яны зменяцца.
Так, цяпер на борт можна праносіць толькі тую ручную паклажу, што змесціцца пад сядзеннем спераду. А калі яна не пралезе — яе запатрабуюць здаць у аддзяленне для багажу. Выключэннем будуць пасажыры з "прыярытэтнай пасадкай", якая каштуе ад пяці да 12 еўра пры куплі онлайн, яны змогуць выкарыстоўваць верхнія паліцы для сваіх рэчаў.
Пасля ўвядзення зменаў у правілы правозу ручной паклажы з цяжкасцямі могуць сутыкнуцца тыя турысты, якія перамяшчаюцца з невялікімі чамаданамі — іх прыйдзецца здаваць у багажнае аддзяленне, як і вялікія заплечнікі.
"Мэта гэтай меры — звесці да мінімуму затрымкі, звязаныя з ручным багажом, і павысіць задаволенасць кліентаў", — заявілі ў кампаніі Wizz Air.
Раней у гэтым годзе аналагічныя правілы ўвёў і іншы папулярны лоукостар — ірландская кампанія RyanAir.