Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на нядзелю 1 ліпеня

© Sputnik / Виктор ТолочкоМоцны вецер у Мінску
Моцны вецер у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з дрэнным надвор'ем у нядзелю ў Беларусі абвешчаны аранжавы (перадапошні) узровень небяспекі.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на нядзелю, 1 ліпеня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі раяць устрымацца ад паездак па горадзе падчас моцнага дажджу і заставацца ў памяшканні.

"Заўтра, першага ліпеня, нас чакаюць моцныя і працяглыя дажджы. Улічвайце гэтую інфармацыю, асабліва, калі планавалі паездкі", — заклікалі ратавальнікі.

Згодна з аператыўным папярэджаннем Белгідрамета аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве, 1 ліпеня ўначы па ўсходзе рэспублікі чакаюцца моцныя дажджы; удзень у многіх раёнах яны будуць вельмі працяглымі.

У большай частцы раёнаў Мінскай вобласці і ў самой сталіцы ўдзень у нядзелю таксама чакаюцца працяглыя моцныя дажджы.

Стужка навiн
0