ЦТ па геаграфіі пройдзе ў Беларусі ў суботу

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦТ у Мінску
ЦТ у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абітурыентам трэба будзе прайсці выпрабаванні на веданне геаграфіі Беларусі і свету.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі пройдзе ў Беларусі ў суботу, паведамляе Sputnik.

ЦТ - Sputnik Беларусь
Ёсць пытанне: як падлічваюць балы на ЦТ?

Цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі — перадапошняе у чарадзе ўступных выпрабаванняў. Апошняе ЦТ пройдзе ў панядзелак — па сусветнай гісторыі найноўшага часу.

ЦТ па геаграфіі пройдуць абітурыенты па ўсёй рэспубліцы ў суботу. Пачатак тэсціравання — у 11:00, аднак абітурыентам рэкамендуюць з'яўляцца ў пункты правядзення іспытаў як мінімум за паўгадзіны да пачатку.

Пры сабе неабходна мець пашпарт, пропуск у пункт правядзення тэсціравання і чорную гелевую асадку.

ЦТ па геаграфіі неабходна здаваць будучыняй географам, метэаролагам і сіноптыкам, а таксама спецыялістам у сферы турызму і на шэраг іншых спецыяльнасцяў.

Стужка навiн
0