Робат-памочнік з'явіўся сярод экіпажа МКС і будзе не толькі дапамагаць нямецкаму астранаўту Аляксандру Герсту, але і забаўляць экіпаж. Робат выглядае як мячык з усмешкай, на арбіту яго даставіць ракета Falcon 9, распрацаваная кампаніяй Ілона Маска.
Робата назвалі Сайманам. Ён выканае некалькі задач — паўдзельнічае ў медыцынскім эксперыменце, будзе аналізаваць няспраўнасці і даваць парады па іх ліквідацыі і збярэ кубік Рубіка. Робат валодае нейрасеткай, якая паспрабуе аналізаваць настрой касманаўтаў і падтрымліваць іх па меры сіл.
Робат будзе эканоміць час астранаўтаў, таму што на МКС гэта самы дарагі рэсурс. Як выглядае робат-касманаўт, глядзіце на відэа.