Беларусь 3 ліпеня святкуе Дзень Незалежнасці — у гэты дзень у 1944 году ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Мінск. Традыцыйна ў свята па цэнтральных вуліцах горада праходзіць ваенны парад.
Удзел у ваенным парадзе ў Мінску ў аўторак прынялі тысячы вайскоўцаў — не толькі беларускіх, але і расійскіх, а таксама кітайскіх. Прайшла каля стэлы Мінск — горад-герой і калона баявой тэхнікі, а ў неба падняліся самалёты і верталёты.
Паказалі ў рамках параду 3 ліпеня і тэатралізаванае шэсце, прысвечанае Дню Незалежнасці. Глядзіце відэа параду ў гонар свята на Sputnik.